bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Romans 13
Romans 13
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 12
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 14 →
1
Усякая душа няхай будзе пакорна вышэйшым уладам, бо няма ўлады, каб не ад Бога; істнуючыя-ж улады ад Бога пастаўлены.
2
Дзеля гэтага, хто працівіцца ўладзе, працівіцца Божай пастанове; хто-ж працівіцца, самі на сябе прысуд нацягнуць.
3
Бо начальнікі страшныя не для добрых дзел, але для благіх. Ці хочаш небаяцца ўлады? Рабі дабро, і атрымаеш пахвалу ад яе;
4
бо (гэта) ёсьць Божы слуга табе на дабро. Калі-ж робіш благое, бойся, бо ён не надарма носіць меч: ён Божы слуга, імсьціцель на гнеў робячаму благое.
5
Дзеля гэтага трэба слухацца ня толькі з увагі на гнеў, але й на сумленьне.
6
Дзеля гэтага-ж вы й падаткі плаціце; бо яны Божыя служкі, гэтым самым заўсёды занятыя.
7
Дык аддавайце кожнаму належнае: каму падатак, падатак; каму мыта, мыта; каму страх, страх; каму чэсьць, чэсьць.
8
Не аставайцеся віннымі нікому нічога, апрача ўзаемнай любві; бо, хто любіць другога, выпаўніў закон.
9
Бо запаведзі: ня блудзі, не забівай, не крадзі, ня сьведчы крыва, не жадай чужога, і калі ёсьць іншая запаведзь - зьмяшчаюцца ў вось гэтым слове: любі бліжняга твайго, як самога сябе. (Ляв 19:18)
10
Любоў ня робіць благога бліжняму; дык любоў ёсьць выпаўненьне закону.
11
І гэтак (рабеце), ведаючы час, што прыйшла ўжо гадзіна збудзіцца вам зо-сну. Бо цяпер бліжэй да нас выбаўленьне, чым калі мы ўверавалі.
12
Ноч прайшла, а дзень наблізіўся: дык адкінем справы цемры і апранемся ў зброю сьвятла,
13
як у дзень, будзем хадзіць прыстойна, не ў пражорлівасьці ды п’янстве, не ў юрлівасьці ды распусьце, не ў калатні ды зайздрасьці;
14
але апранецеся Госпадам Ісусам Хрыстом і не дагаджайце целу ў пажадлівасьці.
← Chapter 12
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 14 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16