bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Romans 4
Romans 4
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 5 →
1
Што-ж, скажам, Аўраам, бацька наш, знайшоў па целу?
2
Калі Аўраам апраўдаўся ўчынкамі, ён мае пахвалу, але не перад Богам.
3
Бо што кажа пісаньне? Паверыў Аўраам Богу, і гэта залічана яму за праведнасьць. (Быт 15:6)
4
Таму, хто робіць, заплата ня з ласкі залічаецца, але з павіннасьці;
5
хто-ж ня робіць, але веруе ў Таго, Хто апраўдывае бязбожніка, вера яго залічаецца за праведнасьць.
6
Гэтак і Давід называе шчасьлівым чалавека, якому Бог залічае праведнасьць незалежна ад учынкаў:
7
Шчасьлівыя, чые беззаконнасьці дарованы і чые грахі пакрыты;
8
шчасьлівы чалавек, якому Бог не палічыць грэху. (Пс 31:1-2)
9
Ці шчаснасьць гэтая датычыцца абрэзаньня, ці і неабрэзаньня? Мы кажам, што Аўрааму вера палічана за праведнасьць.
10
Калі палічана? па абрэзаньні, ці да абрэзаньня? Не пасьля абрэзаньня, але да абрэзаньня.
11
I знак абрэзаньня ён атрымаў, як пячатку праведнасьці праз веру, якую меў у неабрэзаньні, так што ён стаўся айцом усіх веруючых у неабрэзаньні, каб і ім залічана была праведнасьць,
12
і айцом абрэзаных ня толькі прыняўшых абрэзаньне, але і ходзячых па сьлядох веры айца нашага Аўраама, якую ён меў у неабрэзаньні.
13
Бо Аўрааму, ці насеньню яго, не законам дадзена абяцаньне, што ён будзе насьледнікам сьвету, але праведнасьцяй веры.
14
Бо, калі насьледнікі тыя, што з закону, дык апусьцее вера, зьнішчыцца абяцаньне;
15
бо закон робіць гнеў, бо гдзе няма закону, няма й праступку.
16
Дзеля гэтага з веры, каб было водле ласкі, каб абяцаньне было нязьменным для ўсяго насеньня, ня толькі для таго, што з закону, але й для таго, што з веры Аўраама, які ёсьць ацец усім нам, —
17
(як напісана: Я паставіў цябе айцом многіх народаў), — перад Богам, якому ён паверыў, ажыўляючым памершых і называючым няістнуючае, як істнуючае. (Быт 17:5)
18
Каторы, апроч надзеі, паверыў з надзеяй, праз што стаўся айцом многіх народаў, водле сказанага: Гэтак будзе насеньне твае. (Быт 15:5)
19
I, не зьнямогшыся ў веры, ён ня думаў, што цела яго, амаль стогадовае, ужо амярцьвела, і нутро Сары замершае;
20
ня ймаў сумліву ў абяцаньні Божым нявераю, але ўзмацаваўся ў веры, аддаўшы хвалу Богу
21
і зусім пэўны, што Ён дуж і выпаўніць абяцанае.
22
Дзеля гэтага й залічана яму за праведнасьць.
23
Дый не ў адношаньні да яго аднаго напісана, што залічана яму,
24
але й у адношаньні да нас: залічана будзе й нам, веруючым у Таго, Хто ўскрасіў з памершых Ісуса, Госпада нашага,
25
Які быў выданы за грахі нашыя і ўваскрос дзеля апраўданьня нашага.
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 5 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16