bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Romans 15
Romans 15
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 16 →
1
Мы, дужыя, мусім перанасіць немачы слабых, а не сабе дагаджаць.
2
Бо кожны з нас няхай дагаджае бліжняму на дабро, на збудаваньне.
3
Бо і Хрыстос не сабе дагаджаў, але, як напісана: Зьняважаньні зьнязажаючых Цябе выпалі на мяне. (Псал 68:10)
4
Бо ўсё, што напісана было раней, напісана намі дзеля навукі, каб праз цярплівасьцьі пацеху пісаньня мелі надзею.
5
А Бог цярплівасьці і пацехі няхай дасьць вам аднолькава думаць сярод сябе паводле навукі Хрыста Ісуса,
6
каб вы аднадушна, аднымі вуснамі выслаўлялі Бога і Айца Госпада нашага Ісуса Хрыста.
7
Дзеля гэтага прымайце адзін аднаго, як і Хрыстос прыняў вас у славу Божую.
8
Кажу-ж, што Ісус Хрыстос стаўся служкаю абрэзаньня — дзеля праўды Божай, каб выпаўніць абяцанае айцоў.
9
А для паганаў з літасьці, каб славілі Бога, як напісана: За гэта буду славіць Цябе між паганамі і сьпяваць іменьню Твайму. (Псал 17:50)
10
I яшчэ сказана: Узьвесяліцеся, пагане, з народам Яго! (Другазак. 32:43)
11
I яшчэ: хвалеце Госпада, усе пагане, і слаўце Яго, усе народы! (Псал. 116:1)
12
Ісая таксама кажа: будзе корань Ясеявы і Той, што паўстане, валадаць народамі; на Яго пагане спадзявацца будуць. (Ісая 11:10)
13
Бог жа надзеі няхай напоўніць вас усякай радасьцяй і мірам у веры, каб вы, сілаю духа Сьвятога, абагаціліся надзеяй.
14
I сам я перакананы аб вас, браты маі, што і вы поўныя дабраты, напоўненыя усякаю ведаю і можаце навучаць адзін аднаго.
15
Сьмялей жа пісаў я вам, браты, часткова як-бы дзеля напамінаньня вам, праз даную мне ад Бога ласку
16
быць мне служкаю Ісуса Хрыста сярод паганаў, сьвятарна абвяшчаючы Эвангельле Божае, каб ахвяра паганаў, асьвячоная Духам Сьвятым, была ўгодна Богу.
17
Маю вось пахвалу ў Ісусе Хрысьце ў тым, што (датычыцца) Бога:
18
бо не адважуся сказаць што-небудзь, чаго ня зьдзеяў Хрыстос праз мяне на послух паганаў, словам і дзелам,
19
сілаю знакоў і цудаў, сілаю Духа Божага; гэтак Эвангельле Хрыстовае пашырана мною ад Ерузаліму і ваколіц да Ілірыка.
20
Гэтак я стараўся абвяшчаць Эвангельле ня тым, гдзе ўжо было вядома імя Хрыстовае, каб не будаваць на чужой аснове,
21
але як напісана: Каму не абвешчана аб Ім, убачаць, і хто ня чуў, даведаюцца. (Ісая 52:15)
22
Цераз гэтае я шмат разоў і меў перашкоду прыйсьці да вас.
23
Цяпер жа, ня маючы больш месца ў гэных краінах, ды з даўных год маючы жаданьне прыйсьці да вас,
24
як толькі пакіруюся ў Гішнанію, прыду да вас. Бо спадзяюся, праходзячы, пабачыцца з вамі, ды што вы правядзецё мяне туды, як толькі крыху нацешуся вамі.
25
Цяпер-жа я йду ў Ерузалім паслужыць сьвятым;
26
бо Македонія і Ахайя надумалі ўдзяліць нешта бедным сьвятым у Ерузаліме. Надумалі, але й вінаватыя ім.
27
Бо, калі пагане зрабіліся ўчасьнікамі ў іх духоўным, дык павінны і ім паслужыць у цялесным.
28
Выпаўніўшы вось гэтае і даставіўшы ім пад пячацяй гэты плод, пайду праз вас у Гішпанію.
29
Ведаю-ж, што, калі прыду да вас, дык прыду ў поўні багаслаўленьня Эвангельля Хрыстовага.
30
Малю вас, браты, Госпадам нашым Ісусам Хрыстом і любоўю Духа, памагаць мне малітвамі за мяне да Бога,
31
каб выбавіцца мне ад няверуючых у Юдэі, і каб служэньне маё для Ерузаліму было ўгодна сьвятым,
32
каб мне воляй Бога ў радасьці прыйсьці да вас і супачыць з вамі.
33
Бог жа міру з усімі вамі: Амін.
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 16 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
Recommended Reading
Commentary
Romans Commentaries
→
Devotional
Romans Devotional Guide
→
Get This Bible
Belarusian Bible Maley (© , ; у , Унесены Праўкі) Study Bible
→