bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Romans 9
Romans 9
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 10 →
1
Праўду кажу ў Хрысьце, не маню, сьведчыць мне сумленьне мае ў Духу Сьвятым,
2
што вялікі для мяне сум і мука няўстанная сэрцу майму:
3
бо я хацеў бы сам быць адлучаным ад Хрыста за братоў маіх, родных мне целам,
4
якія ёсьць Ізраільцяне, каторых ёсьць усынаўленьне, і слава, і запаведзі, і даньне законаў, і служэньне, і прырачэньні,
5
каторых і айцы, ды з іх Хрыстос целам, Каторы ёсьць над усімі Бог, багаслаўлены навекі, амін.
6
Але ня тое, каб слова Божае ня выпаўнілася. Бо ня ўсе тыя Ізраільцяне, што ад Ізраіля,
7
і ня ўсе дзеці затым, што яны ад насеньня Аўраамавага, але (сказана): у Ізааку назавецца насеньне табе. (Быт 21:12)
8
Гэта значыць: не цялесныя дзеці ёсьць дзеці Божыя, але дзеці прырачэньня прызнаюцца за насеньне.
9
А слова прырачэньня гэткае: у той жа час прыду, і ў Сары будзе сын. (Быт 18:10)
10
I не адно гэтае, але й Равэка, што зачала за адзін раз ад Ізаака, айца нашага;
11
бо, калі яны яшчэ не нарадзіліся іне зрабілі нічога добрага ці благога (каб пастанова Божая ў выбраньні аставалася не з учынкаў, але ад Таго, Хто кліча),
12
сказана было ёй: большы будзе ў няволі ў меншага, (Быт. 25:23)
13
як і напісана: Якуба я палюбіў, а Ізава зьненавідзеў. (Малах 1:2-3)
14
Што-ж скажам? Няўжо-ж няпраўда ў Бога? Няхай ня станецца!
15
Бо Ён кажа Майсею: памілую, каго мілую, і зьлітуюся, над кім літуюся. (Вых 33:19)
16
Дык не ад таго, хто жадае, і не ад таго, хто бяжыць, але ад Бога, Які мілуе.
17
Бо Пісаньне кажа Фараону: дзеля таго самага Я й паставіў цябе, каб паказаць у табе сілу Маю, і каб імя Мае было абвяшчана па ўсей зямлі. (Вых 9:16)
18
Дык над кім хоча, зьмілуецца, а каго хоча, жорсткім робіць.
19
Ты скажаш мне: За штож яшчэ вінаваціць? бо хто стане насупраць волі Ягонае?
20
А ты хто, чалавеча, што спрачаешся з Богам? Ці скажа зробленае зрабіўшаму: на што ты мяне гэтак зрабіў?
21
Ці ня ўладны ганчар пад глінаю, каб з таго-ж месіва зрабіць адно начыньне дзеля пашаннасьці, а другое дзеля непашаннасьці?
22
Што-ж, калі Бог, хочучы паказаць гнеў і выявіць магутнасьць Сваю, з вялікай доўгацярплівасьцяй ашчаджаў начыньні гневу, гатовыя на загубу,
23
каб разам зьявіць багацьце славы Сваей над начыньнямі міласэрдзя, якія Ён прыпас на славу,
24
дый над намі, якіх паклікаў ня толькі з Юдэяў, але й із паганаў?
25
Як і ў Осіі кажа: Ня мой народ назаву Маім народам, і нялюбую — умілаванай; (Осія 2:23)
26
і станецца, што на месцы, гдзе сказана Ім: вы ня мой народ, — там сынамі Бога Жывога названы будуць. (Осія 1:10)
27
А Ісая кліча аб Ізраілю: Хаця-б лічба сыноў Ізраілявых была, як пясок у моры, (толькі) астача спасецца:
28
бо, канчаючы слова і прысьпяшаючы справядлівасьць, хутка зьдзейсьніць Госпад слова на зямлі. (Ісая 10:22-23)
29
I, як прапрарочыў Ісая: калі-б Госпад Саваоф не пакінуў нам насеньня, то мы былі-б, як Садом, і падобнымі сталіся-б да Гаморы. (Ісая 1:9)
30
Што-ж скажам? Пагане, якія ня шукалі праведнасьці, атрымалі праведнасьць, праведнасьць ад веры.
31
А Ізраіль, шукаючы закону праведнасьці, не дасягнуў закону праведнасьці.
32
Чаму? бо ня з веры, а з дзел закону; бо спаткнуліся аб камень спаткненьня,
33
як напісана: вось кладу ў Сыоне камень спаткненьня і камень спакусы; але кожны, хто веруе ў Яго, ня будзе асаромлены. (Ісая 28:16; 8:14)
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 10 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16