bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Romans 3
Romans 3
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 4 →
1
Дык якое пяршынства Юдэя, ці якая карысьць ад абрэзаньня?
2
Вялікае ў-ва ўсіх адносінах, а перадусім у тым, што ім даверана слова Божае.
3
Бо што-ж? калі некаторыя і ня ўверавалі, дык ці нявера іх зьнішчыць веру Божую?
4
Няхай ня станецца! Бог верны, а ўсякі чалавек ілжывы, як напісана: Каб ты апраўдаўся ў словах Тваіх і перамог-бы, як суджаны будзеш. (Псал 50:6)
5
Калі-ж няпраўда нашая адкрывае праўду Божую, дык што скажам? няўжо-ж Бог несправядлівы, калі выяўляе гнеў? — кажу па чалавечаму.
6
Хай ня станецца! Бо як жа Богу судзіць сьвет?
7
Бо, калі праўда Божая маею няпраўдаю на славу Божую ўзвышаецца, за што-ж яшчэ мяне судзіць, як грэшніка?
8
I ці не рабіць нам благое, каб вышла дабро, як некаторыя абмаўляюць нас і кажуць, быццам мы гэтак вучым? Праведны суд на такіх!
9
Дык што-ж? ці маем перавагу? Зусім не: бо мы ўжо даказалі, што і Юдэі, і Грэкі — усе пад грэхам,
10
як напісана: няма праведніка ніводнага;
11
няма разумеючага; няма нікога, хто шукаў-бы Бога;
12
усе зьбіліся з дарогі, усе разам нягодныя; няма, хто-б рабіў дабро, няма да адзінага. (Псал. 13:1-3)
13
Горла ў іх — адчыненая магіла; языкамі сваімі зводзяць. Яд зьмеяў на вуснах іхніх; (Псал. 5:10; 139:3)
14
Рот у іх поўны абмовы й гарчыні. (Псал 9:28)
15
Ногі ў іх хуткія на праліцьцё крыві;
16
зьнішчэньне і загуба на шляхох іхніх;
17
шляху міру яны не пазналі. (Прып. 1:16; Ісая 59:7-8)
18
Няма страху Божага перад вачыма іх. (Псал 35:2)
19
Мы-ж ведаем, што закон, калі што гаворыць, гаворыць да тых, якія пад законам, каб кожны рот быў загароджаны, і ўвесь сьвет каб вінаватым стаўся перад Богам,
20
бо справамі закону не апраўдаецца перад Ім ніякае цела; бо праз закон пазнаецца грэх.
21
Але сягоньня, незалежна ад закону, выявілася праўда Божая, аб якой сьведчаць закон і прарокі.
22
Праўда-ж Божая праз веру ў Ісуса Хрыста для ўсіх і на ўсіх веруючых; бо няма розьніцы,
23
бо ўсе саграшылі і пазбаўлены славы Божае,
24
апраўдываныя дарма ласкай Ягонай, адкупленьнем, што ў Хрысьце Ісусе,
25
Якога Бог аддаў на ахвяру зьмілавальную праз веру, у крыві Ягонай, дзеля выяўленьня праўды Яго ў дараваньні грахоў, учыненых раней,
26
у час доўгацярплівасьці Божае, на выяўленьне праўды Яго ў цяперашні час, каб зьявіўся Ён праведным і апраўдываючым веруючага ў Ісуса.
27
Гдзе-ж тое, чым бы хваліцца? Выключана. Якім законам? законам учынкаў? Не, але законам веры.
28
Бо мы прызнаем, што чалавек апраўдываецца вераю, незалежна ад учынкаў закону.
29
Няўжо-ж Бог ёсьць Бог Юдэяў толькі, а не паганаў таксама? Ведама, і паганаў,
30
бо адзін ёсьць Бог, які апраўдывае абрэзаньне з веры і неабрэзаньне праз веру.
31
Дык мы зьніштажаем закон вераю? Няхай ня станецца! але ўзмацняем закон.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16