bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Romans 14
Romans 14
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 15 →
1
Слабога ў веры прымайце не на спрэчкі аб паглядах.
2
Бо іншы верыць, што (можна) есьці ўсё, а слабы есьць гародніну.
3
Хто есьць, не дакарай таго, хто ня есьць; і хто ня есьць, не асуджай таго, хто есьць: бо Бог прыняў яго.
4
Хто ты, што судзіш чужога слугу? Перад сваім гаспадаром стаіць ён, або падае; і ўстаіць, бо Бог дуж паставіць яго.
5
Іншы адрозьнівае дзень ад дня, а іншы судзіць (аднолькава) кожны дзень. Кожны будзь пэўны ў сваім розуме.
6
Хто адрозьнівае дні, дзеля Госпада адрозьнівае; і хто не адрозьнівае дзён, дзеля Госпада не адрозьнівае. Хто есьць, дзеля Госпада есьць, бо дзякуе Богу. I хто ня есьць, дзеля Госпада ня есьць, ды дзякуе Богу.
7
Бо ніхто з нас ня жыве для сябе, і ніхто ця ўмірае для сябе;
8
бо, калі жывем, для Госпада жывем, калі-ж уміраем — для Госпада ўміраем. I дзеля гэтага — ці жывем, ці ўміраем, мы Гасподнія.
9
Бо Хрыстос дзеля таго і памёр, і ўваскрос, і ажыў, каб валадаць і мёртвымі, і жывымі.
10
А ты чаго судзіш брата свайго? Або й ты, што паніжаеш брата свайго? Бо ўсе мы станем на суд Хрыстовы.
11
Бо напісана: Я жыву, — кажа Госпад, — перада Мною суклоніцца ўсякае калена, і ўсякі язык вызнаваць будзе Бога. (Ісая 45:23)
12
Дык вось кожны з нас за сябе дасьць справаздачу Богу.
13
Ня будзем жа балей судзіць адзін аднаго, а лепей судзіце аб тым, каб як ня класьці брату спаткненьня ці спакусы.
14
Я ведаю і пэўны ў Госпадзе Ісусе, што нішто праз сябе не нячыста; толькі таму, кто лічыць што-небудзь нячыстым, — таму нячыста.
15
Калі-ж цераз страву сумуе брат твой, дык ты ўжо не паводле любві ходзіш; ня губі тваей страваю таго, за каго памер Хрыстос.
16
Дык няхай не зьняважаецца вашае добрае.
17
Бо царства Божае ня ежа і піцьцё, але праведнасьць і мір і радасьці ў Духу Сьвятым.
18
Бо, хто ў гэтым служыць Хрысту, той угодны Богу і паважаны людзьмі.
19
Дык вось будзеш шукаць таго, што служыць дзеля міру і ўзаемнага збудаваньня.
20
Дзеля ежы ня нішчы дзела Божага: усё чыста, але блага чалавеку, які есьць праз спакусу.
21
Добра ня есьці мяса, ня піць віна і не рабіць (такога), ад чаго брат твой спатыкаецца, ці спакушаецца, ці зьнямагае.
22
Ты хмаеш веру? Мей сам у сабе перад Богам. Шчасьлівы, хто не асуджае сябе ў тым, што шануе.
23
А хто сумляваецца, калі есьць, асуджае сябе, што не па веры; а ўсё, што не па веры, грэх.
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 15 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16