bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Revelation 11
Revelation 11
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 12 →
1
І дадзена была мне трысьціна, падобная на жазло, і сказана мне: “Падыміся і памерай сьвятыню Божую, і аўтар, і тых, што пакланяюцца ў ёй.
2
А панадворак вонкі сьвятыні абміні і ня мерай яго, бо ён прызначаны паганам, і яны будуць таптаць горад сьвяты праз сорак два месяцы.
3
І Я дам уладу Маім двум сьведкам, і будуць яны прарочыць тысяча дьвесьце шэсьдзесят дзён, адзетыя ў зрэбніцу”.
4
Яны — дзве аліўкі і два сьвечнікі, перад Госпадам зямлі стоячыя.
5
І калі хто захоча ім шкодзіць, то агонь выйдзе з вуснаў іх і зьнішчыць іхніх ворагаў; калі ж хто захоча скрыўдзіць іх, то гэткі мусіць быць забіты.
6
Яны маюць уладу зачыніць неба, каб не ішоў дождж на зямлю ў час іхняга праракаваньня, ды маюць уладу над водамі замяніць іх у кроў, і насылаць на зямлю усякія бедствы, якія толькі захочуць.
7
І калі закончаць яны сьведчаньне сваё, паўстане зьвер з бяздоньня і пачне супраць іх бой, і пераможа іх, і заб’е іх.
8
І целы іх будуць ляжаць на плошчы вялікага горада, які духова завецца Садома і Эгіпет, дзе і Госпад іх быў укрыжаваны.
9
І многія з народаў, і пакаленьняў, і моваў, і плямёнаў будуць аглядаць трупы іхнія праз тры дні і паўдня, а целаў іхніх не дазволяць палажыць у магілу.
10
І жывучыя на зямлі будуць радавацца дзеля іх, і весяліцца, і падарункі пасылаць адны другім, бо гэтыя два прарокі мучылі тых, якія жылі на зямлі.
11
І пасьля трох з паловай дзён увайшоў у іх дух жыцьця ад Бога. І падняліся яны на свае ногі; і вялікі страх ахапіў тых, якія бачылі іх.
12
І пачулі яны з неба магутны голас, гаворачы ім: “Падыміцеся сюды”. І падняліся яны ў неба ў воблаку, і бачылі іх ворагі іхнія.
13
І ў той час пачаліся страшныя землятрусы, і дзесятая частка горада завалілася, і загінула ад землятрусу сем тысяч асоб, а тыя, што засталіся, перапалохаліся і аддалі хвалу Богу на небе.
14
Гора другое мінула; вось трэцяе прыйдзе незадоўга.
15
І затрубіў анёл сёмы. І загаманілі моцныя галасы ў небе, кажучы: “Сталася каралеўства гэтага сьвету (каралеўствам) Госпада нашага і Хрыста Ягонага, і будзе Ён валадарыць на вякі вечныя”.
16
І дваццаць чатыры старыя, седзячыя перад Богам на сваіх тронах, упалі на твар свой і пакланіліся Богу,
17
усклікаючы: “Дзякуем Табе, Госпадзе, Божа Усемагутны, які ёсьць, які быў і які ўзяў сілу сваю магутную і запанаваў.
18
І ўзбурыліся народы, і прыйшоў гнеў Твой і пара судзіць памёршых і даць узнагароду слугам Тваім прарокам і сьвятым, і разам з імі тым, што шануюць імя Тваё, малым і вялікім, і час загубы для тых, што пракудзілі зямлю”.
19
І адчынілася Божая сьвятыня ў небе, і бачны стаў каўчэг запавету Яго ў сьвятыні Ягонай, і зазіхацелі маланкі, і пачуліся галасы, і былі землятрусы і град вялікі.
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 12 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22