bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Revelation 13
Revelation 13
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 12
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 14 →
1
I ўбачыў я зьвера, які падымаўся з мора, з сямю галовамі і дзесяцьцю рагамі. На рагах у яго было дзесяць дыядэмаў, і на галовах яго надпісы блюзьнерскія.
2
І зьвер, якога я бачыў, быў падобны да барса, а ступні яго як у мядзьведзя, а ляпа ў яго як у льва. I даў яму дракон сілу сваю, і трон свой, і вялікую ўладу.
3
I адна з яго галоваў быццам сьмяротна ранена, і тая яе сьмяротная рана была залечана. I дзівілася ўся зямля з гэтага зьвера,
4
і пакланіліся ўсе перад драконам, які даў уладу зьверу, і кланяліся зьверу, кажучы: “Хто ж зраўняецца са зьверам і хто зможа супраць яго ваяваць?”
5
I дадзены былі яму вусны, нахабна гаворачыя блюзьнерствы, і дадзена была яму усякая улада дзейнічаць праз сорак два месяцы.
6
I адчыніў ён ляпу ў блюзьнерствах на Бога, зьневажаючы імя Ягонае, і сялібу Яго, і тых, што жывуць у небе.
7
I пры тым дадзена было зьверу ваяваць супраць сьвятых і перамагаць іх, і дадзена была яму моц над усякім пакаленьнем, народам, моваю, і пляменьнем.
8
I кланяцца будуць яму усе, што абжываюць зямлю, каторых імёны ад заснаваньня сьвету не запісаны ў кнізе жыцьця Ягняці, які быў забіты.
9
Хто мае вуха, хай слухае:
10
“Хто прызначаны ў палон, той ідзе ў палон. Хто павіны мячом быць забіты, належыцца таму прапасьці ад мяча. Тут вось (выявіцца) цярплівасьць і вера сьвятых”.
11
I ўбачыў я іншага зьвера, што падымаўся з зямлі, і меў ён два рогі, падобныя да ягнячых, і гаварыў як дракон.
12
І зьдзяйсьняе ён поўную ўладу першага зьвера на вачах у яго, і прынукае зямлю і яе жыхароў пакланяцца першаму зьверу, якога сьмяротная рана была залечана.
13
І чыніць ён вялікія знакі, нават агонь скідае з неба на зямлю ў прысутнасьці людзей.
14
І зводзіць жыхароў зямлі знакамі, якія дадзена яму рабіць перад зьверам, кажучы жыхарам, каб рабілі абразы зьвера, што меў рану ад мяча, але быў вылечаны.
15
I дадзена было яму ўдыхнуць жыцьцё ў абраз зьвера, каб гаварыў той абраз зьвера і каб таго, хто не пакланяўся абразу зьвера, забівана.
16
I робіць, што малыя і вялікія, багатыя і бедныя, вольныя і нявольнікі атрымліваюць знак на правай руцэ або на сваім чале,
17
і ніхто ня зможа купляць або прадаваць, хто ня будзе мець знаку, або імя зьвера, або лічбы яго.
18
Тут трэба мудрасьць; хто мае розум, няхай палічыць лічбу зьвера; бо гэта лічба чалавека, і лічба гэтая шэсьцьсот шэсьцьдзесят шэсьць.
← Chapter 12
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 14 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22