bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Revelation 17
Revelation 17
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 16
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 18 →
1
І прыйшоў адзін з сямі анёлаў, маючых сем чашаў, прамовіў да мяне, кажучы: “Хадзі, пакажу табе зьнішчэньне вялікай распусьніцы, што сядзіць над водамі многімі,
2
з якой распусьнічалі многія каралі зямлі, і жыхары зямлі ўпіваліся віном распуснасьці яе”.
3
І перанёс мяне ў духу на пустыню. І ўбачыў я жанчыну, якая сядзела на чырвоным зьверы, поўным імёнаў блюзьнерскіх, маючым сем галоваў і дзесяць рагоў.
4
Жанчына ж была ўбраная ў чырвань і парфіру, і багата ўпрыгожаная золатам, дарагімі каменьнямі і пэрламі, і ў руцэ сваёй трымала залатую чашу, поўную брыдоты і нячыстасьці сваёй распусты,
5
і на сваім чале мела напісанае тайнае імя: “Вялікі Бабілён, маці распусты і агіды зямлі”.
6
І бачыў я гэту жанчыну п’яную крывёй сьвятых і крывёй мучанікаў Езусавых. І, убачыўшы яе, вельмі зьдзівіўся.
7
І анёл сказаў мне: “Чаго дзівішся? Я табе выяўлю таямніцу жанчыны і зьвера, каторы яе носіць, які мае сем галоў і дзесяць рагоў.
8
Зьвер, якога ты бачыў, быў, і няма ўжо яго, і зноў выйдзе з бяздоньня і пойдзе на загубу. На від зьвера, каторы быў і якога ўжо няма, і які зноў паявіцца, задзівяца ўсе жыхары зямлі, імёны якіх ад заснаваньня сьвету не запісаны ў кнізе жыцьця.
9
Вось тут (трэба) розум, які мае мудрасьць. Сем галоваў — гэта сем узгоркаў, на якіх сядзіць жанчына, і сем каралёў.
10
Пяць упала, адзін трывае, а іншы яшчэ не зьявіўся, і калі зьявіцца, дасца яму кароткі час прабыць.
11
І зьвер, каторы быў якога ўжо няма, ёсьць са свайго боку восьмы і з сямі паходзіць, і ідзе на загубу.
12
І дзесяць рагоў, якія ты бачыў, гэта дзесяць каралёў, якія яшчэ не атрымалі ўлады, але атрымаюць каралеўскую ўладу на коратка пасьля зьвера.
13
У іх адзін намер, і моц, і ўладу сваю аддадуць зьверу.
14
Яны будуць ваяваць супраць Ягняці, і Ягня пераможа іх, бо Ён — Госпад валодаючых і Валадар каралёў; і разам з Ім атрымаюць перамогу і тыя, што пакліканыя, і выбраныя, і верныя.
15
І сказаў ён мне: “Вада, што ты бачыў, на якой сядзіць распусніца — гэта народы і грамады, і плямёны, і мовы.
16
Дзесяць жа рагоў, што ты бачыў у зьвера, гэта тыя, што будуць мець у нянавісьці распусьніцу, і зьнішчаць яе, і абяруць, і цела яе зьядуць, і спаляць яе агнём.
17
Бог бо ўлажыў ім у сэрцы іхнія, каб выканалі яны прысуд Ягоны і каб аддалі каралеўства сваё зьверу, аж пакуль ня споўніцца Слова Божае.
18
І жанчына, якую ты бачыў, — гэта вялікі горад, які меў панаваньне над каралямі зямлі”.
← Chapter 16
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 18 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22