bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Revelation 19
Revelation 19
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 18
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 20 →
1
Пасьля гэтага чуў я голас гучны на небе як быццам многіх натоўпаў, усклікваючых: “Альлелюя! Збаўленьне, і хвала, і магутнасьць Богу нашаму,
2
бо праўдзівыя і справядлівыя суды Ягоныя. Ён бо асудзіў распусьніцу вялікую, якая паганіла зямлю сваёй распустаю, і помсьціў кроў слугаў сваіх, якою пляміла яна рукі свае”.
3
І зноў усклікнулі: “Альлелюя! І дым з яе будзе падымацца на вякі вечныя”.
4
І ўпалі на твар дваццаць чатыры старыя і чатыры жывёлы, і аддалі паклон Богу, седзячаму на троне, і ўсклікнулі: “Амэн. Алелюя”.
5
І голас, зыходзячы ад трону, сказаў: “Слаўце Бога нашага, усе слугі Ягоныя, каторыя Яго баіцёся, малыя і вялікія”.
6
І пачуў я голас незлічонае грамады, як шум многіх водаў і як гук вялікіх грымотаў, кажучы: “Альлелюя, узяў бо ўладу Госпад, Бог наш Усемагутны.
7
Радуймася і цешмася, і аддайма хвалу Яму, бо надыйшоў час вясельля Ягняці, і жонка Яго прыгатавана.
8
І дадзена ёй прыбрацца ў вісон чысты і сьветлы; вісон жа ёсьць справядлівасьць сьвятых”.
9
І сказаў (анёл) мне: “Напішы: Шчасьлівыя, пакліканыя на вячэру вясельную Ягняці”. І дадаў мне: “Гэта сапраўды словы Божыя”.
10
І я ўпаў яму да ног, каб пакланіцца яму. А ён сказаў мне: “Глядзі, не рабі гэтага! Бо я суслужнік твой і братоў тваіх, маючых сьведчаньне Езуса. Богу пакланіся. Бо сьведчаньне Езуса ёсьць дух прароцтва”.
11
І ўбачыў я адкрытае неба; і вось белы конь; і на ім сядзеў коньнік, называны Верны і Праўдзівы, і Ён справядліва судзіць і змагаецца.
12
Вочы Яго як полымя агністае, і на галаве ў Яго шмат дыядэмаў, імя Яго напісанае, якога ніхто ня ведае, апрача Яго самога,
13
і адзеты Ён у вопратку акрываўленую, і завецца імя Яго Слова Божае.
14
І войска нябеснае, адзетае ў вісон чысты і белы, на белых конях ідзе за Ім.
15
І з вуснаў Яго выходзіць меч востры, каб ім пабіць народы, і Ён будзе валадарыць над імі жалезным кіем і сам стопча ступу віна яраснага гневу Бога Усемагутнага.
16
І мае на вопратцы і на сьцягне сваім напісанае імя: Валадар валадароў і Госпад пануючых.
17
І ўбачыў я аднаго анёла, які стаў на сонцы, і закрычаў вялікім голасам да ўсіх птушак, якія ляталі праз сярэдзіну неба: “Хадзіце і сабярыцеся на вялікую вячэру Божую,
18
каб паесьці целы каралёў, і целы тысячнікаў, і целы асілкаў, і целы коней і коньнікаў, і целы ўсіх вольных і нявольнікаў, малых і вялікіх”.
19
І пабачыў я таксама зьвера і каралёў зямлі поруч войска іхняе, падрыхтаваных да бою з Тым, што сядзеў на кані, і з войскам Ягоным.
20
І схоплены быў зьвер, а з ім фальшывы прарок, які чыніў знакі перад ім, і знакамі тымі зводзіў тых, што атрымалі кляймо зьвера і што пакланіліся перад яго абразом. Абодва яны былі жыўцом кінуты ў возера агністае, палаючае серкай.
21
А іншыя пагінулі ад мяча Седзячага на кані, што выходзіў з вуснаў Ягоных. І ўсе птушкі нажыраваліся целамі іх.
← Chapter 18
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 20 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22