bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Revelation 22
Revelation 22
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 21
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
1
І паказаў мне чыстую раку вады жыцьця, сьветлую, як быццам крышталь, выцякаючую з трону Бога і Ягняці.
2
На сярэдзіне вуліцы горада і паабапал ракі было дрэва жыцьця, родзячае дванаццаць пладоў, штомесяц даючы плод свой, і лісьце дрэва — для лячэньня народаў.
3
І ня будзе ўжо нічога праклятага. І трон Бога і Ягняці ў ім будзе, і слугі Ягоныя Яму служыць будуць,
4
і будуць аглядаць аблічча Ягонае, і імя Яго будуць насіць на чолах сваіх.
5
І ночы ўжо ня будзе, і ня трэба будзе ўжо сьвятла лямпы, ані сьвятла сонца, бо Госпад Бог асьвеціць іх, і будуць яны валадарыць на вякі вечныя.
6
І сказаў мне: “Словы гэтыя верныя і праўдзівыя, і Госпад, Бог духаў прарочых, паслаў свайго анёла, каб паведаміць слугам сваім, што павінна стацца незадоўга.
7
Вось, прыходжу скора. Шчасьлівы, хто захоўвае словы прарочыя гэтае кнігі”.
8
І я, Ян, чуў гэта і бачыў. І калі гэта пачуў і ўгледзеў, упаў да ног анёла, каторы мне гэтыя справы выявіў, каб пакланіцца яму.
9
І ён сказаў мне: “Глядзі, не рабі гэтага! Бо я толькі суслужнік твой і братоў тваіх прарокаў разам з тымі, якія захоўваюць словы гэтай кнігі. Богу пакланіся”.
10
І сказаў мне: “Не запячатвай прарочых словаў гэтае кнігі, бо час ужо блізкі.
11
Хто ліхі, няхай больш ліхадзейнічае, хто ў нячыстасьці, няхай больш апаганьваецца, і справядлівы няхай яшчэ справядлівее, і сьвяты няхай яшчэ больш усьвячаецца.
12
Вось, прыходжу хутка, і ўзнагарода Мая разам са Мною, каб аддаць кожнаму паводле ўчынкаў ягоных.
13
Я — Альфа і Амега, Першы і Апошні, Пачатак і Канец.
14
Шчасьлівыя, што мыюць вопраткі свае, каб мець уладу над дрэвам жыцьця і ўвайсьці ў горад праз брамы.
15
За мурам застануцца сабакі, чараўнікі, распусьнікі, забойцы, ідалахвальцы і ўсе тыя, што любяць хлусіць і хлусяць.
16
Я, Езус, паслаў Майго анёла, каб даў вам гэтае сьведчаньне ў цэрквах. Я — корань і род Давідаў, ясьнеючая ранішняя зорка”.
17
І Дух, і нявеста клічуць: “Прыйдзі!” І хто чуе, няхай паўторыць: “Прыйдзі!” І хто сьмягне, няхай прыйдзе; хто жадае, хай бярэ ваду жыцьця дарма.
18
Вось сьведчу кожнаму, хто слухае прарочыя словы гэтае кнігі: Калі хто да іх дадасьць нешта, таго Бог пакарае адной з тых плягаў, што запісаны ў гэтай кнізе,
19
і калі хто адыме ад словаў прарочых гэтай кнігі, таму Бог адыме долю ягоную з дрэва жыцьця і з гораду сьвятога, і з таго, што ў гэтай кнізе напісана.
20
Той, хто гэта сьведчыць, кажа: “Так, прыйду неўзабаве!” “Амэн. Прыйдзі, Госпадзе Езусе!”
21
Ласка Госпада Езуса з усімі вамі.
← Chapter 21
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22