bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Revelation 12
Revelation 12
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 13 →
1
знак вялікі паявіўся на небе: жанчына, адзетая ў сонца, і месяц пад яе нагамі, і на галаве ў яе вянок з дванаццаці зорак,
2
і была яна цяжарная, і крычала ад болю і мукаў раджаньня.
3
І паказаўся іншы знак на небе: вось дракон вялізны, рыжы, з сямю галовамі і з дзесяцьцю рагамі, і на галовах яго сем дыядэмаў,
4
і хвост яго сьцягнуў трэцюю частку зорак з неба і кінуў іх на зямлю. І дракон стануў перад жанчынаю, якая павінна радзіць, каб, як яна народзіць, зжэрці яе сына.
5
І нарадзіла сына хлопчыка, які будзе валадарыць над усімі народамі жалезным кіем. І узяты быў яе сын да Бога і да Ягонага трону.
6
І жанчына ўцякла на пустыню, дзе мела месца, прыгатаванае Богам, каб кармілі яе там тысячу дзьвесьце шэсьцьдзесят дзён.
7
I пачалася вялікая вайна на небе; Міхал і анёлы яго змагаліся з драконам, а дракон ваяваў са сваімі анёламі,
8
і не асілілі, і не маглі яны ўжо далей прабываць у небе.
9
I скінуты быў дракон той магутны, зьмей старадаўні, які завецца д’ябал і шатан, спакушальнік сусьвету, і скінуты быў на зямлю, і анёлы яго былі скінуты разам з ім.
10
I пачуў я голас магутны на небе, кажучы: “Цяпер настала збаўленьне і моц, і каралеўства Бога нашага і улада Хрыста Яго, бо скінуты абвінаваўца братоў нашых, які абвінавачваў іх перад Богам нашым днём і ноччу.
11
I тыя перамаглі яго дзякуючы крыві Ягняці і словам свайго сьведчаньня, і не шкадавалі душаў сваіх ажно да сьмерці.
12
Дзеля таго цешцеся, неба і жыхары ягоныя. Гора зямлі і мору, бо зыйшоў д’ябал да вас, поўны вялікай злосьці, ведаючы, што мае мала часу!”
13
А калі дракон спасьцярог, што скінуты ён на зямлю, пачаў перасьледаваць жанчыну, нарадзіўшую сына.
14
I былі дадзены жанчыне два крыла вялікага арла, каб ляцела на пустыню на сваё месца, дзе будзе карміцца далёка ад зьмея праз пару і поры ды паўпары.
15
I пусьціў тады зьмей з ляпы сваёй за жанчынай струмень вады, каб яе вадою сьцягнуць.
16
І дапамагла жанчыне зямля, бо раскрыла зямля вусны свае і праглынула раку, якую выпусьціў дракон са сваёй ляпы.
17
I ўзлаваўся дракон на жанчыну, і пайшоў ваяваць з рэштаю яе патомства, якая трымалася загадаў Божых і мела сьведчаньне Езуса.
18
I стануў я на пяску марскім.
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 13 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22