bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Revelation 20
Revelation 20
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 19
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 21 →
1
І ўбачыў я анёла, зыходзячага з неба і маючага ў руцэ ключ ад бездані і вялікі ланцуг.
2
І схапіў ён дракона, зьмея старадаўняга, які ёсьць д’ябал і шатан, і зьвязаў яго на тысячу гадоў,
3
і кінуў яго ў бездань, і замкнуў яго, і палажыў пячатку зьверу, каб ня зводзіў больш людзей, пакуль не міне тысяча гадоў. А пасьля ён мае быць звольнены на кароткі час.
4
І ўбачыў я троны, і паселі на іх тыя, якім дадзена судзіць, і бачыў я душы сьцятых за сьведчаньне аб Езусе і за Слова Божае, і ўсіх тых, якія не пакланяліся зьверу і абразам яго, якія ня мелі кляйма на чале ці руцэ. І жылі яны, і валадарылі разам з Хрыстом тысячу гадоў.
5
Рэшта памёршых не ажыла, пакуль ня скончылася тысяча год. Гэта ёсьць першае ўваскрасеньне.
6
Шчасьлівы і сьвяты той, хто мае ўдзел у першым уваскрасеньні! Над ім другая сьмерць ня мае ўлады, але яны будуць сьвятарамі Бога і Хрыста і будуць валадарыць з Ім тысячу гадоў.
7
І калі міне тысяча гадоў, будзе вызвалены шатан са сваёй вязьніцы і выйдзе з яе,
8
і будзе ўводзіць у зман народы, якія на чатырох канцах зямлі, Гога і Магога, і зьбіраць іх на бой, а лік іх, як пяску марскога.
9
І яны выйшлі на прастор зямлі і акружылі табар сьвятых і іх умілаваны горад. Але зьляцеў з неба агонь і зьнішчыў іх.
10
І д’ябал, які зводзіў іх, быў кінуты ў возера агню і серкі, дзе і зьвер, і фальшывы прарок, і мучыцца будуць яны днём і ноччу на вякі вечныя.
11
І ўбачыў я трон вялікі зьзяючы і Седзячага на ім, перад абліччам якога зьніклі зямля і неба, і няма ім месца.
12
І ўбачыў я памёршых, вялікіх і малых, стаячых перад тронам. І былі адкрыты кнігі. І была адкрыта іншая кніга, кніга жыцьця. І быў суд над памёршымі за тое, што напісана было ў кнігах, паводле іх ўчынкаў.
13
І аддала мора памёршых, якія ў ім былі. Падобным спосабам аддалі сьмерць і пекла сваіх памёршых, якія ў іх прабывалі. І кожны быў суджаны паводле сваіх учынкаў.
14
І сьмерць і пекла былі ўкінуты ў возера агністае. Гэта другая сьмерць — возера агністае.
15
І хто ня быў упісаны ў кнігу жыцьця, той быў укінуты ў возера агністае.
← Chapter 19
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 21 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22