bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Revelation 16
Revelation 16
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 17 →
1
I пачуў я магутны голас са сьвятыні, загадваючы сямі анёлам: “Iдзіце і выліце сем чашаў гневу Божага на зямлю”.
2
I пайшоў першы, і выліў сваю чашу на зямлю; і сталіся балючыя і страшныя скулы на людзях, якія насілі кляймо зьвера, і на тых, якія пакланяліся абразу яго.
3
І другі (анёл) выліў сваю чашу ў мора; і сталася мора як кроў памёршага, і ўсё жывое пагінула ў моры.
4
І трэці (анёл) выліў сваю чашу на рэкі і крыніцы водаў, і сталіся яны крывёй.
5
I пачуў я, як казаў анёл водаў: “Справядлівы Ты, які ёсьць, які быў, Сьвяты, што такі прысуд выдаў,
6
бо яны пралівалі кроў сьвятых прарокаў, дзеля таго Ты даў ім кроў для пітва. Заслужылі яны гэтага”.
7
I пачуў я голас іншы з аўтара, які казаў: “Сапраўды праўдзівыя і справядлівыя прысуды Твае, Госпадзе, Божа Усемагутны”.
8
І чацьвёрты (анёл) выліў сваю чашу на сонца; і дадзена яму моц нішчыць людзей сьпякотаю і агнём.
9
І пякліся людзі ад вялікага жару, і зьневажалі імя Бога, які мае ўладу над гэтымі плягамі, і не навярнуліся, і не аддалі Яму хвалы.
10
І пяты (анёл) выліў сваю чашу на трон зьвера; і тады цемрай ахуталася яго каралеўства, і кусалі сабе (людзі) языкі ад болю,
11
і блюзьнілі на Бога нябёсаў з прычыны болю і скулаў, але ня каяліся за учынкі свае.
12
І шосты (анёл) выліў чашу сваю на раку, што завецца Эўфрат; і высахла яе вада, каб гэтым падрыхтаваць дарогу каралям з усходу сонца.
13
І ўбачыў я, як выходзілі тры нячыстыя духі, падобныя да жаб, з ляпы дракона, з ляпы зьвера і з вуснаў фальшывага прарока.
14
Гэта ўсё духі дэманаў, якія робяць знакі і падступаюць да ўсіх валадароў зямлі, каб сабраць іх на бой у дзень вялікі Усемагутнага Бога.
15
Вось іду як злодзей. Шчасьлівы той, хто чувае і сьцеражэ адзежу сваю, каб не застацца голым і каб не паказаць сораму свайго.
16
І сабраў іх у месцы, якое па-гебрайску завецца Гармагедон.
17
І сёмы (анёл) выліў сваю чашу ў паветра; і пачуўся магутны голас са сьвятыні ад трону: “Споўнілася!”
18
І сталіся маланкі, і грымоты, і галасы, і пачалося страшнае трасеньне зямлі, якога яшчэ ніколі не было з таго часу, калі людзі сталі жыць на зямлі.
19
І распаўся вялізны горад на тры часткі, і гарады паганаў былі зьнішчаны. І ўспомніў Бог пра вялікі Бабілён, і даў яму піць келіх віна лютага гневу свайго.
20
І кожны востраў зьнік, і ўсе горы пазьнікалі.
21
І вялікі град, велічынёю з талент, спаў з неба на людзей; і людзі зьневажалі Бога за пакараньне градам, бо вельмі вялікі быў той град.
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 17 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22