bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Revelation 18
Revelation 18
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 17
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 19 →
1
Пасьля гэтага бачыў я іншага анёла, які зыходзіў з неба і меў вялікую ўладу, і зямля зазіхацела ад яснасьці яго.
2
І загаварыў ён магутным голасам: “Упаў, упаў Бабілён, вялікая (распусьніца), і стаўся паселішчам дэманаў і сховішчам усякіх духаў нячыстых, і схованкай усякага нячыстага зьвера і птушкі.
3
Бо ўсе народы пілі віно гневу распусты яе, і ўсе каралі зямлі з ёю чужаложылі, і купцы зямлі ўзбагачаліся з яе вялікага багацьця”.
4
І пачуў я яшчэ іншы голас з неба, які казаў: “Выйдзі з яе, народ Мой, каб ня стаўся ты ўдзельнікам яе грахоў і каб разам не пацярпеў плягаў яе.
5
Бо падняліся грахі яе аж да неба, і прыпомніў Госпад яе нягоднасьць.
6
Адгадзіце ёй, як і яна вам давала, і падвойце ёй удвая за яе ўчынкі; у чашу, з якой яна вас паіла, наліце ўдвая.
7
Колькі выносілася яна і раскашавалася, столькі дайце ёй і гарчыні, і суму, бо думала ў сваім сэрцы: “Сяджу, як каралева, і не ўдава я, і не пабачу суму”.
8
Дзеля таго зваляцца на яе ў адзін дзень плягі яе, і гора, і сьмерць, і сум, і агнём будзе спалена, бо магутны Госпад Бог, які судзіць яе будзе.
9
І плакаць будуць і галасіць дзеля яе каралі зямлі, якія з ёй распусьнічалі і жылі ў раскошы, калі ўбачаць дым пажару яе,
10
і, стоячы здалёк, дзеля страху яе мучэньняў будуць казаць: “Гора, гора, вялікі той горад, Бабілён, горад магутны, у адну хвіліну прыйшоў суд на цябе”.
11
І гандляры зямлі будуць плакаць і лямантаваць дзеля таго, што іх тавараў ніхто ўжо ня купіць,
12
тавараў залатых і серабраных, і з дарагіх каменьняў, і пэрлаў, і вісону, і пурпуры, і ядвабу, і кармазыну, і рознага пахкага дрэва ды вырабаў са слановай косьці, і ўсякіх рэчаў з найдаражэйшага дрэва, і медзі, і жалеза, і мармуру,
13
і цынамону, і духмянасьцяў, і пахаў, і масьці, і кадзілаў, і віна, і алівы, і чыстай мукі, і пшаніцы, і жывёлы, і авечак, і коней, і вазоў, і нявольнікаў, і душаў людзкіх.
14
І плады, што радавалі сэрца тваё, прапалі для цябе, і ўсё тлустае і бліскучае зьнікла перад табою, і больш ужо яго не знайсьці.
15
Гандляры гэтых тавараў, якія праз яе ўзбагаціліся, будуць стаяць здалёк дзеля яе мук, плачучы і лямантуючы,
16
і кажучы: “Гора, гора табе, вялікі горад, апранены ў вісон і пурпур, і кармазын, і багаты золатам, дарагімі каменьнямі і пэрламі,
17
бо ў адну хвіліну пагінулі такія багацьці!” І ўсе стырнікі, і перавозчыкі прыбярэжныя, і маракі разам з тымі, што на моры працавалі, здалёк стоячы,
18
уздыхалі і, гледзячы на пажар, казалі: “Дзе ж падобны да гэтага горад так вялікі?”
19
І пасыпалі попелам галовы сабе і крычалі, плачучы і галосячы, і казалі: “Гора, гора табе, вялікі горад, у якім усе сталіся багатымі, хто меў караблі на моры, са скарбаў яго. У адзін момант усё прапала!
20
Цешцеся з яго нядолі, неба і сьвятыя, і апосталы, і прарокі, бо спагнаў Бог суд ваш над ім”.
21
Тады адзін магутны анёл падняў вялікі, як млынавы, камень і кінуў яго ў мора, кажучы: “З такой сілаю будзе скінуты гэты горад Бабілён так вялікі, і больш не паўстане.
22
І голасу граючых на гусьлях, і сьпевакоў, і дудароў, і труб не пачуецца больш у табе, і ня знойдзецца больш ніводнага мастака і ніякага мастацтва, і ня будзе чутна голасу жорнаў,
23
і не зазіхаціць у табе больш сьвятло лямпы, і голасу жаніха і нявесты больш у табе не пачуеш, бо купцы твае былі магнатамі сьвету, бо ўсе народы былі затрутыя тваімі чарамі,
24
і (знойдзена) ў табе кроў прарокаў і сьвятых ды ўсіх тых, што закатаваныя былі на зямлі”.
← Chapter 17
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 19 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22