bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Revelation 6
Revelation 6
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 7 →
1
Пасьля убачыў я, як Ягня зламала першую з сямі пячатак, і пачуў, як адна з жывёлаў сказала быццам гукам грымоты: “Прыйдзі і паглядзі!”
2
І убачыў я: і вось белы конь, і на ім коньнік, трымаючы лук, і дадзена яму карона, і выйшаў ён як пераможца, каб далей перамагаць.
3
І калі адкрыў Ён другую пячатку, пачуў я другую жывёлу, кажучы: “Прыйдзі і паглядзі!”
4
І выйшаў тады іншы конь, рыжы; і седзячаму на ім дадзена (ўлада), каб спыніў супакой на зямлі, каб людзі адны другіх забівалі, і дадзены яму вялікі меч.
5
І калі адкрыў Ён трэцюю пячатку, пачуў я трэцюю жывёлу, кажучы: “Прыйдзі і паглядзі!” І убачыў я: і вось конь вараны; і седзячы на ім трымаў вагу ў руцэ сваёй.
6
І пачуў я быццам голас, з-паміж тых чатырох жывёлаў, гаворачы: “Мера пшаніцы за дынар, і тры меры ячменю за дынар; і не кранай віна і алівы”.
7
І калі адкрыў Ён чацьвёртую пячатку, пачуў я голас чацьвёртай жывёлы, кажучы: “Прыйдзі і паглядзі!”
8
І убачыў я: і вось конь сівы, і коньніку, які сядзеў на ім, было імя Сьмерць, і Пекла ішло сьледам за ім, і дадзена яму ўлада на чацьвёртай частцы зямлі забіваць мячом, голадам, і сьмерцю, і зьвярамі зямлі.
9
І калі адкрыў Ён пятую пячатку, убачыў я пад аўтаром душы тых, якія былі пазабіваныя за Слова Божае і за сьведчаньне, якое яны мелі.
10
І гаманілі яны гучным голасам, кажучы: “Госпадзе, Сьвяты і справядлівы, як доўга будзеш марудзіць з судом і помстай за нашу кроў над жыхарамі зямлі?”
11
І кожнаму з іх была дадзена белая вопратка, і сказана было ім, каб пачакалі яшчэ кароткі час, пакуль не дапоўніцца лік супрацоўнікаў іх і братоў, якія маюць памерці падобна, як і яны.
12
І калі Ён адкрыў шостую пячатку, убачыў я, як зрабіўся жудасны землятрус, і сонца стала чорнае, як мех валасяны, і месяц быццам заліўся крывёю,
13
і зоркі нябесныя паспадалі на зямлю так, як фіговае дрэва скідае свае недасьпелыя плады, калі ім страсяне вялікі вецер,
14
і неба зьнікла, як быццам зьвілося ў скрутак, і ўсе горы і астравы зрушыліся са сваіх месцаў.
15
І каралі зямлі, і магнаты, і тысячнікі, і багацеі, і асілкі, і ўсе нявольнікі і вольныя пахаваліся ў пячорах і горных скалах,
16
і казалі горам і скалам: “Спадзіце на нас і схавайце нас ад аблічча Таго, які сядзіць на троне і ад гневу Ягняці,
17
бо надыйшоў вялікі дзень гневу Яго, і хто можа вытрымаць?”
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 7 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22