bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Revelation 4
Revelation 4
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 5 →
1
Пасьля гэтага ўбачыў я: і вось дзьверы адчыненыя ў небе, і голас першы, які я пачуў, быў як быццам голасам трубы, размаўляючай са мною і кажучай: “Увайдзі сюды, і Я пакажу табе тое, што павінна стацца пасьля”.
2
І адразу быў я ў захапленьні духам: і вось трон стаяў у небе, а на троне Нехта сядзеў.
3
І Той, хто сядзеў, падобны быў з выгляду да каменя з ясьпіса і сардына, і вясёлка вакол трону была падобная з выгляду на шмарагд.
4
І вакол трона — дваццаць чатыры троны, і на тронах сядзелі дваццаць чатыры старыя, адзетыя ў белыя вопраткі, і на галавах іхніх — залатыя кароны.
5
І ад трону выходзілі маланкі, і галасы, і грымоты; і сем сьветачаў палаючых гараць перад тронам, якія ёсьць сем духаў Божых.
6
І перад тронам зьзяла нібы шклянае мора, падобнае на крышталь. І на сярэдзіне трону і навокал трону — чатыры жывёлы, поўныя вачэй спераду і ззаду.
7
І першая жывёла падобная да льва, і другая жывёла падобная да быка, і трэцяя жывёла мела твар быццам чалавечы, і чацьвёртая жывёла мела падабенства да арла лятаючага.
8
І чатыры жывёлы мелі па шэсьць крылаў і навакол, і ўсярэдзіне мелі поўна вачэй; і бесперапынна днём і ноччу яны ўскліквалі: “Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты Госпад Бог Усемагутны, які быў, і які ёсьць, і які прыходзіць”.
9
І калі аддавалі тыя жывёліны чэсьць, і хвалу, і падзяку Седзячаму на троне, Жывучаму на вякі вечныя,
10
падалі перад Седзячым на троне дваццаць чатыры старыя, і кланяліся Жывучаму на вякі вечныя, і клалі кароны свае перад тронам, кажучы:
11
“Дастойны Госпад Бог наш прыймаць хвалу, і чэсьць, і моц, бо Ты стварыў усё, і ўсё з волі Тавёй існавала і было створана”.
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 5 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22