bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Revelation 21
Revelation 21
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 20
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 22 →
1
І ўбачыў я новае неба і новую зямлю, бо першае неба і першая зямля зьніклі, і мора ўжо няма.
2
І ўбачыў я сьвяты горад, новы Ерузалім, зыходзячы з неба ад Бога, прыгатаваны, быццам нявеста на сустрэчу свайго мужа.
3
І пачуў я голас магутны, кажучы: “Вось палатка Бога з людзьмі, і Ён будзе жыць з імі, і яны будуць народам Яму, і сам Бог з імі будзе іх Богам,
4
і абатрэ Бог кожную сьлязу з вачэй іх, і сьмерці ўжо ня будзе, ані плачу, ані галошаньня, ані болю больш ня будзе, бо гэта ўжо ўсё мінула”.
5
І сказаў Той, які сядзеў на троне: “Вось Я раблю ўсё новае”. І дадаў: “Напішы, бо словы гэтыя верныя і праўдзівыя”.
6
І сказаў мне: “Сталася! Я — Альфа і Амега, Пачатак і Канец. Прагнучаму дам Я піць дарма з крыніцы вады жыцьця.
7
Хто пераможа, атрымае гэта як спадчыну, і буду яму Богам, а ён будзе Мне сынам.
8
Удзелам жа палахлівых, няверных, нягоднікаў, забойцаў, распусьнікаў, чараўнікоў, ідалахвальцаў і ўсіх хлусьлівых будзе палымнеючае возера агню і серкі, што ёсьць другая сьмерць”.
9
І прыйшоў адзін з сямі анёлаў, маючых сем чашаў, поўных сямю плягамі апошнімі, і загаварыў са мною, кажучы: “Хадзі, пакажу табе нявесту Ягняці”.
10
І падняў ён мяне ў духу на гару вялікую і высокую, і паказаў мне сьвяты горад Ерузалім, зыходзячы з неба ад Бога
11
і маючы хвалу Божую. Бляск яго быў падобны на бляск каштоўных каменьняў, быццам ясьпіса ці крышталю.
12
І меў ён вялікі і высокі мур з дванаццацю брамамі, на брамах стаяла дванаццаць анёлаў ды выпісаны былі імёны, якія ёсьць (імёнамі) дванаццаці пакаленьняў сыноў Ізраэля.
13
Ад усходу тры брамы, і ад поўначы тры брамы, і ад поўдня тры брамы, і ад захаду таксама тры брамы.
14
І мур горада меў дванаццаць падмуркаў, і на іх дванаццаць імёнаў дванаццаці апосталаў Ягняці.
15
І той, што размаўляў са мною, меў мерку, залатую трысьціну, каб зьмераць горад, брамы ягоныя і мур.
16
І горад ляжыць чатырохкутнікам, і даўжыня яго роўная шырыні. І абмераў ён горад залатой трысьцінай на дванаццаць тысяч стадыяў; і даўжыня яго, вышыня і шырыня — аднолькавыя.
17
І зьмераў мур яго на сто сорак чатыры локці меры чалавечае, такая ж і анельская.
18
І мур яго быў збудаваны з ясьпісу, а сам горад быў з чыстага золата, падобнага да шкла чыстага.
19
Падмуркі муру горада ўпрыгожаны былі дарагім каменьнем. Падмурак першы — яспісам, другі — сапфірам, трэці — хадьцэдонам, чацьвёрты — шмарагдам,
20
пяты — сардоніксам, шосты — сардынам, сёмы — хрызалітам, восьмы — бэрылем, дзевяты — тапазам, дзесяты — хрызапразам, адзінаццаты — гіяцынтам, дванаццаты — аметыстам.
21
І дванаццаць брамаў — дванаццаць пэрлаў; кожная брама была з адной пэрлы. І вуліцы горада з чыстага золата, нібы з празрыстага шкла.
22
І сьвятыні я ў ім ня ўбачыў, бо Госпад, Бог Усемагутны, быў яго сьвятыняй, і Ягня.
23
І горад не патрабуе ўжо ані сонца, ані месяца, каб асьвятлялі яго, яснасьць бо Божая асьвятляе яго, і Ягня ёсьць сьвятлом ягоным.
24
І будуць хадзіць народы ў сьвятле ягоным, і каралі зямныя прынясуць у яго хвалу сваю хвалу.
25
І брамы яго не зачыняюцца ўдзень, а ночы няма ўжо там.
26
І ўнясуць у яго хвалу і багацьце народаў.
27
І нішто нячыстае ня ўвойдзе ў яго, і ніводзін ліхадзей ані махляр, а толькі тыя, што запісаны ў кнізе жыцьця Ягняці.
← Chapter 20
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 22 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22