bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Revelation 5
Revelation 5
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 6 →
1
І ўбачыў я ў правай руцэ Седзячага на троне кнігу, запісаную ўнутры і звонку, запячатаную на сем пячатак.
2
І ўбачыў магутнага анёла, абвяшчаючага гучным голасам: “Хто дастойны адкрыць кнігу і зьняць яе пячаткі?”
3
І ніхто ня мог ані на небе, ані на зямлі адкрыць кнігу, і глянуць на яе.
4
І я вельмі плакаў, што ніхто не знайшоўся быць дастойным адкрыць кнігу і глянуць на яе.
5
І адзін са старых сказаў мне: “Ня плач, вось перамог Леў з пакаленьня Юды, корань Давідаў, каб адкрыць кнігу і сем яе пячатак”.
6
І ўбачыў я між тронам і чатырма жывёламі, пасярод старых Ягня стаячае, быццам забітае, маючае сем рагоў і сем вачэй, якія ёсьць сем духаў Божых, пасланых на ўсю зямлю.
7
І пайшло, і ўзяло з правай рукі Седзячага на троне кнігу.
8
І калі ўзяло кнігу, чатыры жывёлы і дваццаць чатыры старыя ўпалі перад Ягнём, маючы кожны гарфу і залатыя чашы, поўныя пахнідлаў, якія ёсьць малітвы сьвятых,
9
і сьпявалі новую песьню, кажучы: “Дастойны Ты ўзяць кнігу і адчыніць пячаткі яе, бо забіты быў Ты і адкупіў Ты нас Богу крывёю Тваёй з усякага пакаленьня, і мовы, і народу, і паганаў,
10
і ўчыніў нас каралеўствам і сьвятарамі Богу нашаму, і будзем валадарыць на зямлі”.
11
І калі так глядзеў, пачуў вакол трону, і жывёлаў, і старых голас безьлічы анёлаў, і лік іх быў мірыяды мірыядаў і тысячы тысяч,
12
кажучых гучным голасам: “Дастойны Ты, Ягня, што забіты быў, каб прыняць моц, і багацьце, і мудрасьць, і сілу, і чэсьць, і хвалу, і багаславенства”.
13
Тады пачуў я, як засьпявала ўсё стварэньне, што на небе, і што на зямлі, і што пад зямлёй, і што на моры, і што ў ім ёсьць: “Седзячаму на троне і Ягняці хай будзе багаслаўленьне, і хвала, і валаданьне на вякі вечныя”.
14
І чатыры жывёлы казалі: “Амэн”. І дваццаць чатыры старыя падалі на твар свой і кланяліся Жывучаму на вякі вечныя.
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 6 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22