bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
Revelation 14
Revelation 14
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 15 →
1
I глянуў я: і вось Ягня стаіць на гары Сыён, і пры ім стаяць сто сорак чатыры тысячы, якія маюць на чолах сваіх выцісьненае імя Яго і імя Айца Ягонага.
2
I пачуў я голас з неба, быццам многіх водаў і быццам рэха магутных грымотаў, і голас, каторы чуў я, гучаў як голас гусьляроў, граючых на гусьлях сваіх.
3
І яны сьпяваюць быццам новую песьню перад тронам, і перад чатырма жывёламі, і перад старымі. І ніхто ня мог сьпяваць гэтай песьні, апроч гэтых ста сарака чатырох тысяч, якія былі выкуплены з зямлі.
4
Гэта тыя, што ня спляміліся з жанчынамі і ёсьць нявінныя. Гэта тыя, што ідуць за Ягнём, куды б Ён не ішоў. Гэта тыя, якія выкуплены з-паміж людзей як першынцы Богу і Ягняці,
5
і ў вуснах іх ня знойдзена хлусьні; без заганы яны.
6
I бачыў я іншага анёла, пралятаючага праз сярэдзіну неба. Ён меў спрадвечнае Эвангельле, каб абвяшчаць пражываючым на зямлі, усякаму пакаленьню, і племю, і мове, і народу,
7
усклікваючы гучным голасам: “Бойцеся Бога і аддайце Яму хвалу, бо надыходзіць час суду Ягонага, і пакланіцеся Творцу неба і зямлі, мора і крыніцаў водных”.
8
I іншы анёл ляцеў за ім, кажучы: “Упаў, упаў Бабілён той вялікі, які паіў усе народы вогненным віном распусты сваёй”.
9
I трэці анёл ляцеў за тым, гамонячы зычным голасам: “Калі хто паклоніцца зьверу і абразу яго і атрымае знак на чале сваім або на руцэ,
10
той будзе піць віно гневу Божага, якое без дамешку вады налітае ў келіх гневу Ягонага. Агнём і серкай будзе мучаны той на віду ў анёлаў сьвятых і Ягняці.
11
І дым мучэньня іх будзе ўзнімацца на вякі вечныя. Ані днём, ані ноччу ня будуць мець супакою тыя, якія пакланяюцца зьверу і абразу яго і якія носяць знак імя ягонага.
12
Тут вось цярплівасьць сьвятых, якія захоўваюць прыказаньні Божыя і веру Езуса.
13
I пачуў я голас з неба, кажучы мне: “Напішы: шчасьлівыя памёршыя, якія ў Госпадзе паміраюць. Сапраўды, — кажа Дух, — яны супачынуць ад працаў сваіх, бо ўчынкі іх ідуць за імі”. Жніво і збор вінаграду
14
I глянуў я, і ўбачыў воблака яснае, і на воблаку сядзеў Нехта, падобны да Сына Чалавечага, і на галаве меў Ён залатую карону, а ў руцэ трымаў востры серп.
15
I іншы анёл выйшаў са сьвятыні, усклікваючы гучным голасам да Седзячага на воблаку: “Пашлі серп Твой і жні, бо прыйшоў час жніва, бо дасьпела жніво зямлі”.
16
І Той, што сядзеў на воблаку, пусьціў серп свой на зямлю, і зжата была зямля.
17
I выйшаў іншы анёл са сьвятыні, якая ёсьць у небе, трымаючы таксама серп востры.
18
I яшчэ іншы анёл, маючы ўладу над агнём, выйшаў ад аўтара і загаманіў зычным голасам да таго, які трымаў востры серп, кажучы: “Пашлі серп твой востры і абрэж гронкі вінаграду зямлі, бо дасьпелі ягады ягоныя”.
19
I кінуў анёл серп свой востры на зямлю, і абрэзаў вінаград зямлі, і ссыпаў гронкі ў вялікую ступу гневу Божага.
20
I выціснулі ў ступе вінаград за горадам, і пацякла кроў са ступы аж да цугляў коней на тысячу шэсьцьсот стадыяў.
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 15 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22