bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
1 Corinthians 1
1 Corinthians 1
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 2 →
1
Паўла, воляй Божай пакліканы Апостал Ісуса Хрыста, і Состэн, брат,
2
царкве Божай, што ў Карыньце, асьвячоным у Хрысьце Ісусе, пакліканым сьвятым з усімі, што прызываюць імя Госпада нашага Ісуса Хрыста ў-ва ўсякім месцы, у іх і ў нас:
3
ласка вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
4
Заўсёды дзякую Богу майму за вас з прычыны ласкі Божае, данае вам у Хрысьце Ісусе,
5
бо ўсім абагаціліся вы ў Ім, усякім словам і ўсякаю ведаю, —
6
бо сьведчаньне Хрыстовае ўмацавалася ў вас, —
7
дзеля чаго вы ня маеце нястачы ні ў якім дары, ждучы адкрыцьця Госпада нашага Ісуса Хрыста,
8
Які і ўгрунтуе вас да канца, каб быць вам бязьвіннымі ў дзень Госпада нашага Ісуса Хрыста.
9
ВерныБог, якім вы пакліканы ў лучнасьць Сына Яго, Ісуса Хрыста, Госпада нашага.
10
Малю вас, браты, іменем Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб усе вы гаварылі адно, і ня было-б між вамі падзелаў, але каб вы злучаны былі ў адным розуме і ў аднэй думцы.
11
Бо ад Хлоіных сталася мне ведама аб вас, браты мае, што між вамі есьць спрэчкі.
12
Кажу-ж аб тым, што кожны ў вас кажа: я Паўлавы, я Апалёсавы, я Кіфавы, а я Хрыстовы.
13
Ці-ж разьдзяліўся Хрыстос? Ці-ж Паўла раскрыжаваўся за вас? ці ў імяПаўлава вы ахрысьціліся?
14
Дзякую Богу, што я нікога з вас не ахрысьціў, апрача Крыспа і Гайя,
15
каб не сказаў хто, што я хрысьціў у маё імя.
16
Ахрысьціў я таксама Сьцяпанавы дом, а ці ахрысьціў яшчэ каго, ня ведаю.
17
Бо і Хрыстос паслаў мяне не хрысьціць, а абвяшчаць Эвангельле; не ў прамудрасьці-ж слова, каб не панізіць крыжа Хрыстовага;
18
бо слова, што аб крыжу, для пагібаючых еёсьць вар'яцтва, а для нас, якія спасаюцца, — сіла Божая.
19
Бо напісана: загублю мудрасьць мудрацоў, і розум разумных адкіну. (Ісая 29:14)
20
Гдзе мудрэц? гдзе кніжнік? гдзе дасьледчык гэтага веку? Ці не ператварыў Бог мудрасьць сьвету гэтага ў вар'яцтва? (Ісая 33:18)
21
Бо, калі сьвет сваею мудрасьцяй не пазнаў Бога ў прамудрасьці Божай, дык угодна было Богу праз дурасьць пропаведзі збавіць веруючых.
22
Бо і Юдэі трэбуюць цудаў, і Грэкі шукаюць мудрасьці;
23
а мы абвяшчаем Хрыста ўкрыжаванага, для Юдэяў спакусу, а для Грэкаў дурасьць,
24
для самых жа пакліканых, і Юдэяў, і Грэкаў, — Хрыста, Божую сілу і Божую прамудрасьць;
25
бо дурное Божае мудрэйшае за людзей, і слабое Божае дужэйшае за людзей.
26
Бо паглядзеце, браты, на пакліканьне вашае: ня многа мудрых паводле цела, ня многа дужых, ня многа дабрародных;
27
але Бог выбраў дурноту сьвету, каб асароміць мудрых, і бяссільнае сьвету выбраў Бог, каб асароміць дужое;
28
і бязроднае сьвету і пагарджанае і няістотнае выбраў Бог, каб зьнішчыць істотнае,
29
дзеля таго, каб ніводнае цела не хвалілася перад Ім.
30
3 Яго і вы ў Хрысьце Ісусе, які стаўся для нас прамудрасьцяй ад Бога, і праведнасьцяй, і асьвячэньнем, і адкупленьнем,
31
каб было, як напісана: хто хваліцца, хваліся ў Госпадзе. (Іер 9:24)
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 2 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16