bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
1 Corinthians 11
1 Corinthians 11
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 12 →
1
Насьлядуйце мяне, як і я Хрыста.
2
Хвалю вас, браты, што вы ўсе маё помніце і дзержыце наказы, як я наказаў вам.
3
Хачу-ж, каб вы ведалі, што ўсякаму мужу галава Хрыстос, жонцы галава — муж, а Хрысту галава — Бог.
4
Усякі муж, што моліцца або прарочыць з пакрытаю галавою, сароміць сваю галаву;
5
і ўсякая жанчына, што моліцца або прарочыць з непакрытаю галавою, сароміць сваю галаву, бо гэта адно і тое-ж, як-бы яна аголена;
6
бо, калі жанчына не пакрываецца, дык няхай і стрыжэцца; а калі жанчыне сорамна стрыгчыся ці галіцца, няхай пакрываецца.
7
Дык мужу ня трэба накрываць галаву, бо ён абраз і слава Божая; жонка-ж ёсьць слава мужава.
8
Бо ня муж ад жаны, але жана ад мужа.
9
I ня муж створаны дзеля жаны, але жана дзеля мужа.
10
Дзеля гэтага жана і павінна мець на галаве знак улады над ёю, дзеля Ангелаў.
11
Дый ні муж бяз жонкі, ні жана бяз мужа, у Госпадзе.
12
Бо, як жана ад мужа, так і муж праз жану; усе-ж ад Бога.
13
Судзіце самі ў сабе: ці прыстойна жане маліцца Богу з непакрытаю галавою?
14
Або ці сама прырода ня вучыць вас, што, калі муж расьціць валасы, дык ганьба яму,
15
але, калі жанчына расьціць валасы, для яе гэта чэсьць, бо валасы дадзены ей замест пакрыцьця.
16
А калі-б хто захацеў спрачацца, то мы ня маем гэткага звычаю, ані цэрквы Божыя.
17
Запаведываючы-ж гэтае, не хвалю вас, што зьбіраецеся не на лепшае, але на горшае.
18
Бо, наперш, калі зьбіраецеся ў царкву, дык, чую, між вамі бывае падзел, дый я крыху веру,
19
бо мусяць быць між вамі і гэрэзіі, каб верныя выявіліся міжы вамі.
20
Дый, калі вы зьбіраецеся разам, гэта ня ёсьць спажываці вячэру Гасподнюю:
21
бо кожны хапаецца перад другімі зьесьці ўласную вячэру, дык адзін бывае галодны, а іншы ўпіваецца.
22
Хіба-ж дамоў ня маеце, каб есьці й піць? Або ганьбіце царкву Божую і сароміце тых, што ня маюць? Што сказаць вам? Ці пахваліць вас за гэтае? Не пахвалю.
23
Бо я ад Госпада прыняў, ды тое й вам перадаў, што Госпад Ісус у тую ноч, калі быў выданы, узяў хлеб
24
і, аддаўшы хвалу, паламаў ды сказаў: прымеце, ешце, гэта ёсьць Цела Мае, за вас ламанае; рабеце гэта на ўспамін аба Мне.
25
Таксама й чару пасьля вячэры, кажучы: гэта чара есьць новы запавет у Маей крыві; гэтае рабеце, калі будзеце піць, на ўспамін аба Мне.
26
Бо кожны раз, калі вы ясьцёхлеб гэты і п'ецё чару гэтую, сьмерць Гасподнюю абвяшчаеце, дакуль (Ён) прыйдзе.
27
Дзеля гэтага, хто будзе есьці хлеб гэты ці піць чару Гасподню няпрыстойна, вінны будзе Цела й Крыві Гасподняе.
28
Няхай жа паўзіраецца на сябе чалавек ды гэтак няхай есьць з хлеба гэтага і п'е з чары гэтае.
29
Бо хто есьць і п'е няпрыстойна, той есьць і п'е прысуд сабе, не разважаючы аб Целе Гасподнім.
30
Дзеля гэтага сярод вас многа слабых ды хворых, і даволі ўмірае.
31
Бо, каб мы судзілі самых сябе, дык ня былі-б засуджанымі.
32
Суджаныя-ж, Госпадам караны бываем, каб ня быць разам з сьветам засуджанымі.
33
Гэтак, браты маі, зьбіраючыся на вячэру, адзін на аднаго чакайце;
34
калі-ж хто галодны, няхай есьць дома, каб зьбірацца вам не на асуджэньне. Рэшту ўладжу, калі прыду.
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 12 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16