bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
1 Corinthians 14
1 Corinthians 14
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 15 →
1
Рупцеся аб любоў; старайцеся аб духоўнае, асабліва-ж аб тое, каб прарочыць.
2
Бо, хто гаворыць (незнаёмаю) моваю, той гаворыць ня людзям, а Богу; бо ніхто ня чуе, і ён таёмнае духам гаворыць.
3
А хто прарочыць, той гаворыць людзям на збудаваньне і напамінаньне і пацяшэньне.
4
Хто гаворыць (незнаёмаю) моваю, збудоўвае сябе; а хто прарочыць, царкву будуе.
5
Хачу, каб вы ўсе гаварылі мовамі, але лепей, каб вы прарочылі, бо, хто прарочыць, той дасканальшы за таго, хто гаворыць мовамі, хібаён пры тым будзе і тлумачыць, каб царква ўзяла збудаваньне.
6
Цяпер, калі я прыду да вас, браты, гаворачы мовамі, якую прынясу вам карысьць, калі ня буду прамаўляць да вас ці адкрыцьцем, ці ведаю, ці прароцтвам, ці навукаю?
7
Бо і бяздушныя, што голас даюць, ці то жалейка, ці гусьлі, калі не даюць разьдзельнасьці гукаў, дык як распазнаць, што йграюць на жалейцы, ці на гусьлях?
8
I, калі труба будзе выдаваць нявыразны гук, хто пачне рыхтавацца да бітвы?
9
Гэтак і вы, калі языком даецё незразумелыя словы, дык як пазнаюць, што вы гаворыце? Вы будзеце гаварыць на вецер.
10
Колькі, прыкладам, розных слоў на сьвеце, і ніводнага з іх няма бяз голасу;
11
але, калі я не разумею значэньня голасу, дык буду чужаком таму, хто гаворыць, і для мяне чужак, хто гаворыць.
12
Гэтак і вы, калі рупіцеся аб дары духоўныя, старайцеся збагацець імі дзеля збудаваньня царквы.
13
А дзеля гэтага, хто гаворыць (незнаёмаю) моваю, няхай моліцца аб дар тлумачэньня.
14
Бо, калі я малюся ў незнаёмай мове, дык дух мой моліцца, але розум мой астаецца бясплодным.
15
Дык што-ж? Буду маліцца духам, буду маліцца розумам; буду пяяць духам, буду пяяць і розумам.
16
Бо, калі ты будзеш багаславіць духам, дык як той, хто стаіць на месцы няўчонага, скажа амін на тваё дзякаваньне? Бо ён не разумее, што ты гаворыш.
17
Ты хораша дзякуеш, але другі ня збудоўваецца.
18
Дзякую майму Богу, што балей за ўсіх вас гавару мовамі;
19
але ў царкве хачу лепей сказаць пяць слоў маім розумам, каб і другіх навучыць, чым мірыяды слоў у (незнаёмай) мове.
20
Браты! ня будзьце дзяцьмі разуменьнем: на благое будзьце дзяцьмі, а розумам будзьце дасьпелымі.
21
У законе напісана: іншымі мовамі і іншымі вуснамі буду гаварыць да народу гэтага, але й тагды не паслухаюць Мяне, кажа Госпад. (Ісая 28:11-12)
22
Гэтак мовы ёсьць на знак не для веруючых, але для няверуючых; прароцтва-ж не для няверуючых, але для веруючых.
23
Дык, калі ўся царква зыдзецца разам, і ўсе пачнуць гаварыць (незнаёмымі) мовамі, увойдуць-жа да вас няведаючыя ці няверуючыя, — дык ці ня скажуць, што вы шалёныя?
24
Калі-ж усе прарочаць, і ўвойдзе хто няверуючы ці няведаючы, дык усімі ён дакараны, усімі суджаны,
25
і гэтак тайны сэрца яго выяўляюцца, і гэтак ён, упаўшы тварам, паклоніцца Богу, кажучы: Запраўды, з вамі Бог!
26
Дык што-ж, браты? Калі вы сходзіцеся, дык кожны з вас мае псальм, мае навуку,мае мову, мае адкрыцьце, мае тлумачэньне; усе гэтае няхай будзе на збудаваньне.
27
Калі-ж хто гаворыць (незнаёмай) мовай, гаварыце падвое, ці найбольш патрое, ды пачародзе; адзін жа тлумач.
28
Калі-ж няма тлумача, няхай маўчыць у царкве, а гаворыць сабе і Богу.
29
I прарокі няхай гавораць двое ці трое, рэшта-ж няхай разважаюць;
30
калі-ж другому з седзячых будзе адкрыцьце, дык першы няхай маўчыць.
31
Бо ўсе адзін за адным можаце прарочыць, каб усе павучаліся і ўсе пацяшаны былі.
32
I духі прарочыя паслухмяныя прарокам,
33
бо Бог ня есьць (Бог) бязладзьдзя, але супакою, як па ўсіх цэрквах у сьвятых.
34
Жанчыны вашыя ў цэрквах няхай маўчаць; бо не дазволена ім гаварыць, але каб карыліся, як і закон кажа. (Быт 3:16)
35
Калі-ж хочуць чаго навучыцца, няхай пытаюцца дома ў мужоў сваіх; бо сорамна жанчыне гаварыць у царкве.
36
Ці-ж ад вас выйшла слова Божае? або ці да вас адных дасягла?
37
Калі хто лічыць, што ён прарок ці духоўны, той няхай разумее, што тое, што я пішу вам, ёсьць запаведзі Госпада;
38
а хто не разумее, няхай не разумее.
39
Гэтак, браты, старайцеся прарочыць дый не забараняйце гаварыць мовамі.
40
Няхай усё прыстойна і ў парадку робіцца.
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 15 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16