bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
1 Corinthians 16
1 Corinthians 16
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
1
Пры складцы-ж, што для сьвятых, рабеце і вы так, як я ўстанавіў у цэрквах Галяцкіх:
2
у першы дзень тыдня кожны з вас няхай складае ў сябе і захоўвае, як яму вядзецца, каб не рабіць збораў тады, як я прыду.
3
Калі-ж прыду, дык, якіх выбераце, тых пашлю з пісьмамі занесьці ваш дар у Ерузалім.
4
А калі прыстойна будзе і мне пайсьці, дык са мною пойдуць.
5
Я-ж прыду да вас, калі прайду Македонію (бо праз Македонію праходжу).
6
У вас жа можа забаўлюся, або й перазімую, каб вы мяне праводзілі, куды пайду.
7
Бо не хачу бачыцца з вамі цяпер мімаходам, але спадзяюся прабыць у вас трохі часу, калі Госпад дазволіць.
8
У Эфэсе-ж прабуду да пяцідзесятніцы,
9
бо для мяне адчынены вялікія і шырокія дзьверы, і многа праціўнікаў.
10
Калі-ж прыдзе да вас Цімахвей, глядзеце, каб быў у вас бясьпечны; бо дзела Госпада робіць, як і я;
11
дык няхай ніхто не пагарджае ім, але правядзеце яго ў супакоі, каб ён прышоў да мяне; бо жду яго з братамі.
12
Што да брата Апалёса, дык я вельмі прасіў яго, каб з братамі пайшоў да вас; ды ён зусім ня меў ахвоты ісьці цяпер, але прыдзе, калі яму будзе зручна.
13
Чувайце, стойце ў веры, будзьце мужнымі і цьвёрдымі!
14
Усё ў вас няхай у любві робіцца.
15
Малю-ж вас, браты: вы ведаеце сям'ю Сьцяпанаву, што яна ёсьць пачатак Ахайі, і што яны аддалі сябе на служэньне сьвятым;
16
— дык каб і вы былі пакорлівымі гэтакім дый кожнаму, хто памагае нам і працуе.
17
Я рады з прыходу Сьцяпана, Фартуната і Ахаіка; яны папоўнілі для мяне вашую нястачу.
18
Бо яны мой дух супакоілі дый ваш. Дык паважайце гэтакіх.
19
Вітаюць вас усе цэрквы Азійскія; вітаюць вас шчыра ў Госпадзе Акіла і Прыскілла з іх дамовай царквой.
20
Вітаюць вас усе браты. Прывітайце адзін аднаго сьвятым пацалункам.
21
Прывітаньне маей рукой, Паўлавай.
22
Хто ня любіць Госпада Ісуса Хрыста, анафема! Няхай прыдзе наш Госпад!
23
Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі;
24
любоў мая з усімі вамі ў Хрысьце Ісусе. Амін.
25
Да Карыньцян першае, напісанае з Філіпаў праз Сьцяпана і Фартуната, і Ахаіка, і Цімахвея.
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16