bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
1 Corinthians 5
1 Corinthians 5
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 6 →
1
Зусюль чутно, што ў вас распуста, ды такая распуста, аб якой ня чуваць навет у паганаў: што нехта мае жонку свайго бацькі.
2
I вы сталіся гордымі, а ці ня лепей бы вам замест таго плакаць, каб узяты быў спасярод вас той, хто робіць гэткую рэч?
3
А я, ня быўшы целам, але духам у вас, ужо прысудзіў, як-бы быў у вас, каб таго, хто гэткае робіць,
4
у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста на сходзе вашым сумесна з маім духам, сілаю Госпада нашага Ісуса Хрыста,
5
аддаць гэткага шатану на загубу цела, каб дух быў збаўлены ў дзень Госпада нашага Ісуса Хрыста.
6
Нядобрая пахвальба вашая. Хіба ня ведаеце, што крошка кісьлі квасіць усё цеста?
7
Дык ачысьцьце старую кісьлю, каб быць вам новым цестам, бо вы бяз кісьлі; бо Пасха наша, Хрыстос, заколены за нас.
8
Дзеля гэтага пачнем сьвяткаваць не з старой кісьляй і ня з кісьляй зла і подступу, але з праснакамі чыстасьці і праўды.
9
Я пісаў вам у пасланьні ня злучацца з распусьнікамі;
10
ды не наагул з распусьнікамі гэтага сьвету, ці хабарнікамі, ці драпежнікамі, ці паклоньнікамі ідалаў: бо вам трэба было-б хіба выйсьці з гэтага сьвету; —
11
але я пісаў вам ня злучацца, калі хто, называючыся братам, будзе распусьнікам, ці хабарнікам, ці ідалапаклоньнікам, ці зламоўным, ці п'яніцаю, ці драпежнікам; з гэтакім і ня есьці разам!
12
Бо што мне судзіць тых, хто вонках? Ці ня тых, што пасярод, судзіце вы? Вонкавых жа судзіць Бог. Дык выкіньце распуснага спасярод вас.
← Chapter 4
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 6 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16