bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
1 Corinthians 9
1 Corinthians 9
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 10 →
1
Ці я не апостал? Ці я ня вольны? Ці я ня бачыў Ісуса Хрыста, Госпада нашага? Ці не маё вы дзела ў Госпадзе?
2
Калі для другіх я не апостал, дык-жа для вас; бо пячатка майго апостальства — вы ў Госпадзе.
3
Вось гэткі адказ тым, што судзяць мяне.
4
Ці мы ня маем улады есьці ды піць?
5
Ці ня маем улады мець снадарожніцаю сястру — жонку, як і рэшта Апосталаў, і браты Госпадавы, і Кіфа?
6
Ці адзін я і Варнава ня маем улады непрацаваць?
7
Хто калі служыць на свой кошт? Хто садзіць вінаград і ня есьць пладоў яго? Ці хто пасець статак і ня есьць малака ад статку?
8
Ці толькі пачалавечаму я гэтае гавару? Ці ня кажа гэтае самае і закон?
9
Бо ў Майсеявым законе напісана: не завязвай роту валу малоцячы. Ці аб валох клапоціцца Бог? (Другазак 25:4)
10
Ці дзеля нас агулам гаворыцца? Бо гэта дзеля нас напісана, што, хто гарэ, павінен араць з надзеяй, і, хто малоціць, — з надзеяй атрымаць, на што спадзяецца.
11
Калі мы пасеялі ў вас духоўнае, ці вялікая рэч, калі пажнем у вас цялеснае?
12
Калі другія —ўчасьнікі ўлады над вамі, дык ці мы не балей? Аднак, мы не скарысталі з гэтае ўлады, але ўсеё церпім, каб не ўчыніць якое перашкоды Эвангельлю Хрыстоваму.
13
Ці-ж ня ведаеце, што тыя, хто пры сьвятым працуе, ядуць із сьвятога? Што паслугуючыя пры ахварніку бяруць долю ад ахвярніка?
14
Гэтак і Госпад загадаў тым, што Эвангельле абвяшчаюць, жыць ад Эвангельля.
15
Але я нічым з гэтага не карыстаўся; напісаў жа гэтае не дзеля таго, каб гэтак рабілася для мяне, бо для мяне лепей памерці, чым каб хто зьнішчыў славу маю.
16
Бо, калі я абвяшчаю Эвангельле, дык няма мне славы, бо на мне ляжыць абавязак, і гора мне, калі я не абвяшчаю Эвангельля.
17
Бо, калі раблю гэтае сваей ахвотай, дастану маю нагароду; а калі супраць волі, дык выпаўню абавязак.
18
За што-ж мне нагарода? За тое, што, апавядаючы задарма Эвангельле, падаю вестку аб Хрысьце, не карыстагочыся маею ўладаю ў Эвангельлі.
19
Бо, будучы вольным ад усіх, я падняволіў сябе ўсім, каб больш прыдбаці:
20
для Юдэяў я быў, як Юдэй, каб здабыць Юдэяў; для падзаконных я быў, як падзаконны, каб здабыць падзаконных;
21
для нямаючых закону — як беззаконны (ня будучы беззаконным перад Богам, але падзаконным Хрысту), — каб здабыць беззаконных;
22
для нядужых быў, як нядужы, каб здабыць нядужых. Для ўсіх я стаўся ўсім, каб наагул збавіць некага.
23
Роблю-ж гэта дзеля Эвангельля, каб быць учасьнікам Яго.
24
Ці ня ведаеце, што бегаючыя на стадыоне бягуць усе, але нагароду дастае адзін? Дык бяжыце, каб дастаць.
25
Кожын, хто змагаецца, узьдзержываецца ад усяго: тыя, каб дастаць вянец тленны, а мы — нятленны.
26
Вось-жа я бягу, не як на няпэўнае, б'юся, не як паветра б'ючы;
27
але я ўсьцішаю і няволю цела мае, каб, прапаведываючы другім, самому не астацца нікчэмным.
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 10 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16