bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
1 Corinthians 12
1 Corinthians 12
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 13 →
1
Аб духоўных-жа, браты, не хачу, каб вы няведалі.
2
Ведаеце, што, як былі вы паганамі, дык да ідалаў безгалосных хадзілі, быццам вялі вас.
3
Дзеля гэтага кажу вам, што ніхто, гаворачы Духам Божым, ня скажа праклёну на Ісуса; і ніхто ня можа назваць Ісуса Госпадам, як толькі Духам Сьвятым.
4
Ёсьць розьніцы ў дараваньнях, але Дух той самы;
5
і розьніцы ў служэньні, а Госпад той самы;
6
і розьніцы ў дзеяньні, а Бог той самы, што ўсё і ў-ва ўсіх робіць.
7
Але кожнаму даецца выяўленьне духа на карысьць:
8
аднаму даецца Духам слова мудрасьці, другому слова веды тым-жа Духам;
9
іншаму вера тым жа духам; іншаму дар азрадаўляньня тым-жа Духам;
10
іншаму рабіць цуды, іншаму прароцтва, іншаму распазнаваньне духаў, іншаму розныя мовы, іншаму тлумачэньне моваў.
11
Усё-ж гэтае робіць адзін і той-жа Дух, надзяляючы кожнага асобна, як Яму хочацца.
12
Бо, як цела адно, але мае многа членаў, і ўсе члены аднаго цела, хаця іх і многа, ёсьць адно цела, — гэтак і Хрыстос.
13
Бо ўсе адным Духам ахрышчаны ў адно цела, Юдэі ці Грэкі, рабы ці вольныя, і ўсе напоены адным Духам.
14
Цела-ж не адзін член, але многа.
15
Калі скажа нага: я ня рука, я не ад цела, дык ці-ж яна і не ад цела?
16
I калі скажа вуха: я ня вока, я не ад цела, дык няўжо-ж яно і не ад цела?
17
Калі ўсецела — вока, дык гдзе слых? Калі ўсе слых, дык гдзе нюх?
18
Але-ж Бог разлажыў члены, кожны з іх па адным, у целе, як Сам хацеў.
19
А калі-б усе былі адзін член, дык гдзе цела?
20
Але цяпер членаў многа, а цела адно.
21
Ня можа-ж вока сказаць руцэ: ты мне непатрэбна; ці таксама галава нагам: вы мне непатрэбныя.
22
Алеж члены цела, якія здаюцца слабейшымі, шмат патрабнейшыя,
23
і, якія нам здаюцца больш непачэснымі ў целе, тых балей у чэсьці маем, і нашыя няпрыстойныя больш прыстойны выгляд маюць,
24
а нашыя прыстойныя ня маюць патрэбы. Але Бог склаў цела, даўшы менш дасканалым большую чэсьць,
25
каб ня было падзелу ў целе, а ўсечлены аднолькава адзін аб адным каб рупіліся.
26
Дзеля гэтага, калі церпіць адзін член, церпяць з ім усе члены; калі славіцца адзін член, з ім радуюцца ўсе члены.
27
Вы-ж — цела Хрыстовае, а паасобна члены.
28
I адных Бог паставіў у Царкве наперш Апосталамі, потым прарокамі, трэціх вучыцялямі; далей (цудоўныя) сілы, затым дары аздараўляньня, дапамаганьня, гаспадараваньня, розныя мовы.
29
Ці ўсе Апосталы? ці ўсе прарокі? ці ўсе вучыцялі? Ці ўсе (цудоўныя) сілы?
30
Ці ўсе маюць дар аздараўляньня? ці ўсе гавораць мовамі? ці ўсе тлумачы?
31
Рупцеся аб дарох большых, і я пакажувам шлях яшчэ лепшы.
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 13 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16