bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
1 Corinthians 2
1 Corinthians 2
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 3 →
1
I я, прыйшоўшы да вас, браты, прыйшоў апавяшчаць вам сьведчаньне Божае ня ўзвышаным словам ці мудрасьцяй,
2
бо я ня думаў бачыць у вас нічога, апрача Ісуса Хрыста дый укрыжаванага.
3
I быў я ў вас у бяссільлі, і ў страху, і ў вялікім дрыжаньні.
4
I слова мае і навука мая не ў пераконваючых словах чалавечае мудрасьці, але ў выяўленьні духа і сілы,
5
каб вера ваша была ня ў мудрасьці чалавечай, але ў сіле Божай;
6
мудрасьць жа мы гаворым сярод дасканалых, але мудрасьць ня гэтага веку і ня ўладаў гэтага веку, што зьнішчаюцца,
7
але прамудрасьць Божую гаворым у тайне, укрытую, якую празначыў Бог прад вякамі на славу нашую,
8
якое ніхто з уладаў гэтага веку не пазнаў; бо, калі-б пазналі, дык не раскрыжавалі-б Госпада славы.
9
Але, як напісана: чаго ня бачыла вока і ня чула вуха, і што ня ўзыходзіла ў сэрца чалавека, тое Бог прыгатаваў любячым Яго. (Ісая 64:4)
10
А нам Бог адкрыў праз Духа Свайго; бо Дух усё пранікае дый глыбіні Божыя.
11
Бо хто з людзей ведае, што ў чалавеку, апрача духа чалавечага, які ў ім? Гэтак і Божага ніхто ня ведае, апрача Духа Божага.
12
Мы-ж узялі ня духа сьвету гэтага, а Духа, што ад Бога, каб ведаць, штодарована нам ад Бога.
13
Дый гэтае гаворым не вучонымі словамі мудрасьці чалавечае, але навучанымі ад Духа Сьвятога, разьмяркоўваючы духоўнае духоўным.
14
Душэўны-ж чалавек ня прыймае, што ад Духа Божага, бо гэта дурнота яму, і ня можа зразумець, бо аб гэтым трэба разважаць духоўна.
15
Духоўны-ж разьбірае ўсё, а яго разабраць ніхто ня можа.
16
Бо хто пазнаў розум Гасподні, што ўявіў-бы яго? А мы маем розум Хрыстовы.
← Chapter 1
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 3 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16