bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
1 Corinthians 4
1 Corinthians 4
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 5 →
1
Гэтак чалавек павінен разумець нас, як служак Хрыстовых і аканомаў тайнаў Божых;
2
ад аканомаў жа вымагаецца, каб кожны быў знойдзены верным.
3
Для мяненайменшая рэч, як судзіце аба мне вы, ці як судзяць людзі; я й сам ня суджу сябе.
4
Бо хоць і нічога ня ведаю за сабою, але ў гэтым не апраўдываюся; судзьдзя-ж мне Госпад.
5
Дзеля гэтага ня судзіце перадчасна, пакуль ня прыдзе Госпад, які і асьвеціць схаванае ў цемры і выявіць думкі сэрцаў; і тагды кожнаму будзе пахвала ад Бога.
6
Гэтае, браты, прыклаў я да сябе і Апалёса дзеля вас, каб вы на нас навучыліся ня думаць больш за тое, што напісана, ды каб не вывышаліся адзін над адным.
7
Бо хто адзначае цябе? Што ты маеш, чаго-б ня ўзяў? А калі ўзяў, на што хвалішся, як быццам ня браў?
8
Вы ўжо сытыя, ужо разбагацелі, пачалі цараваць бяз нас. О, каб вы зацаравалі, каб і нам з вамі царыць!
9
Бо я думаю, што Бог нас, Апосталаў, за апошніх паставіў, як бы на сьмерць засуджаных; бо мы сталіся як-бы відовішчам для сьвету, для ангелаў і для людзей.
10
Мы дурныя дзеля Хрыста, а вы мудрыя ў Хрысьце; мы слабыя, а вы дужыя; вы слаўныя, а мы ў няславе.
11
Навет да цяперашняе гадзіны мы церпім голад і смагу, мы нагія, і б'юць нас, і бадзяемся,
12
і працуем, робячы сваімі рукамі. Абмаўляныя, мы багаславім; перасьледаваныя, мы церпім;
13
зьняважаныя, мы молімся. Мы сталіся, як сьмяцьцё сусьветнае, як пыл для ўсіх да цяпер.
14
Не на тое, каб пастыдзіць вас, пішу гэтае, але як умілаваных маіх дзяцей перасьцерагаю.
15
Бо, хаця-б вы тысячы настаўнікаў мелі ў Хрысьце, але айцоў нямнога: бо я спарадзіў вас у Хрысьце Ісусе праз Эвангельле.
16
Дык малю вас: будзьце маімі пераймальнікамі.
17
Дзеля гэтага я паслаў да вас Цімахвея, які ёсьць дзіця мае ўмілаванае і вернае ў Госпадзе, і ён напомніць вам шляхі мае ў Хрысьце Ісусе, як я ўсюды ў-ва ўсякай царкве навучаю.
18
Як быццам я ня маю прыйсьці да вас, гэтак некаторыя з вас загардзелі;
19
але я хутка прыйду да вас, калі захоча Госпад, і распазнаю ня словы гардуноў, а сілу,
20
бо Царства Божае ня ў слове, а ў сіле.
21
Чаго хочаце? з дубцом прыйсьці да вас, ці з любоўю і духам лагоднасьці?
← Chapter 3
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 5 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16