bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
1 Corinthians 3
1 Corinthians 3
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 4 →
1
I я ня мог гаварыць вам, браты, як духоўным, але як цялесным, як малалеткам у Хрысьце.
2
Я паіў вас малаком, а ня стравай, бо вы былі яшчэ ня ў сілах, дый цяпер ня ў сілах, бо вы яшчэ цялесныя.
3
Бо, калі між вамі зайздрасьць, спрэчкі і нязгода, дык ці не цялесныя вы? і ці не па чалавечаму паступаеце?
4
Бо, калі адзін кажа: я Паўлавы, а другі: я Апалёсавы, дык ці не цялесныя вы?
5
Хто Паўла? Кто Апалёс? Яны толькі служкі, праз якіх вы ўверавалі, дый як кожнаму даў Госпад.
6
Я пасадзіў, Апалёс паліваў, але ўзрасьціў Бог;
7
ды гэтак і той, хто садзіў, і хто паліваў ёсьць нішто, а хто ўзрашчае — Бог.
8
Хто садзіць і хто палівае — ёсьць адно; але кожны возьме сваю заплату водле сваёй працы.
9
Бо мы супрацоўнікі Бога: вы — Божая ніва, Божая будыніна.
10
Я, водле данай мне ад Бога ласкі, як мудры будаўнічы, залажыў фундамант, а другі стаўляе дом; кожны-ж хай глядзіць, як будуе.
11
Бо ніхто ня можа пакласьці другога фундаманту, апрача закладзенага, які ёсьць Ісус Хрыстос.
12
Ці хто будуе на гэным фундаманьце з золата, серабра, дарагіх каменьняў, дрэва, сена, трысьця,—
13
кожнага дзела выявіцца; бо дзень пакажа, бо ў вагні выкрываецца, і агонь выпрабоўвае дзела кожнага, якое яно ёсьць.
14
Калі чые дзела, што ён будаваў, вытрывае, той дастане заплату.
15
А чые дзела згарыць, шкоду меці будзе, сам жа спасецца, ды так, як-бы праз агонь.
16
Ці-ж ня ведаеце, што вы храм Божы, і Дух Божы жыве ў вас?
17
Калі-ж хто зруйнуе храм Божы, зьніштожыць таго Бог, бо храм Божы — сьвяты; гэтаж ёсьць вы.
18
Ніхто хай сам сябе не ашуківае: калі хто з вас думае быць мудрым у гэтым веку, станься дурным, каб быць мудрым.
19
Бо мудрасьць сьвету гэтага ёсьць дурнота нерад Богам, як напісана: зловіць мудрых у хітрасьці іх. (Іоў 5:13)
20
I яшчэ: Госпад ведае разважаньні мудрых, што яны марныя. (Псал 93:11)
21
Дык ніхто не хваліся ў людзей, бо вашае — ўсё:
22
ці Паўла, ці Апалёс, ці Кіфа, ці сьвет, ці жыцьце, ці сьмерць, ці цяперашняе, ці будучае, — усё вашае;
23
выж Хрыстовыя. а Хрыстас — Божы.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16