bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
1 Corinthians 15
1 Corinthians 15
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 16 →
1
Напамінаю вам, браты, Эвангельле, якое я абвяшчаў вам, ды якое вы і прынялі, у якім і ўстаялі,
2
якім і збаўляецеся, калі ўдзержыце, якім словам я абвяшчаў яго вам, калі толькі не надарма паверылі.
3
Бо я сьпярша пераказаў вам, што і сам прыняў, што Хрыстос памер за грахі нашыя паводле Пісаньня,
4
і што Ён быў пахаваны і ўскрос на трэці дзень, паводле Пісаньня,
5
і што зьявіўся Кіфе, пасьля-ж дванаццацём;
6
пасьля зьвявіўся балей чым пяцістам братом зараз, з якіх большая частка й дагэтуль жывуць, некаторыя-ж паўміралі;
7
пасьля зьявіўся Якубу, дый усім Апосталам;
8
а пасьля ўсіх зьявіўся і мне, быццам адкіненаму.
9
Бо я найменшы з Апосталаў і няварты называцца Апосталам, бо я перасьледаваў царкву Божую,
10
але з ласкі Бога ёсьць тым, чым есьць, і ласка Яго, што ўва мне, ня была дарэмнай, але я балей за іх усіх папрацаваў; дый ня я, але ласка Божая, што са мною.
11
Дык ці я, ці яны, мы гэтак навучаем, а вы гэтак паверылі.
12
Калі-ж аб Хрысьце апавядаецца, што Ён уваскрос з мёртвых, дык як некаторыя з вас кажуць, што няма ўваскрасеньня мёртвых?
13
Калі няма ўваскрасеньня мёртвых, дык і Хрыстос не ўваскрос;
14
а калі Хрыстос не ўваскрос, дык і навука наша дарэмная, дарэмная і вера вашая.
15
Да таго мы аказаліся-б і ілжывымі сьведкамі Божымі, бо сьведчылі аб Богу, што Ён ускрасіў Хрыста, Якога не ўскрашаў, калі памершыя не ўскрасаюць.
16
Калі-ж мёртвыя не ўскрасаюць, дык і Хрыстос не ўваскрос;
17
а калі Хрыстос не ўваскрос, дык вера вашая пустая: вы йшчэ ў грахох вашых.
18
Дык і памершыя ў Хрысьце пагіблі.
19
А калі мы ў гэтым толькі жыцьці спадзяемся на Хрыста, дык найбольш нешчасьлівыя з усіх людзей.
20
Але цяпер Хрыстос уваскрос з мёртвых, першаком сярод памершых стаўся.
21
Бо, як сьмерць праз чалавека, гэтак праз чалавека і ўваскрасеньне мёртвых.
22
Бо, як у Адаме ўсе паміраюць, гэтак у Хрысьце ўсе ажывуць,
23
і кожны ў сваім парадку: пяршак Хрыстос, потым Хрыстовыя ў прыход Ягоны.
24
А тады канец, калі Ён аддасьць Царства Богу і Айцу, калі зьніштожыць усякае начальства і ўсякую ўладу і сілу,
25
бо Яму належыць цараваць, дакуль пакладзе ўсіх ворагаў пад ногі Свае.
26
Апошні вораг зьнішчыцца — сьмерць,
27
бо ўсё пакарыў пад ногі Яго; калі-ж сказана, што Яму ўсе пакорна, дык ясна, што апрача Таго, Хто пакарыў Яму ўсё.
28
Калі-ж усё пакарыць Яму, тады й Сам Сын пакарыццаПакарыўшаму Яму ўсё, каб быў Бог усё ў-ва ўсім.
29
Іначай што будуць рабіць Тыя, што хрысьцяцца дзеля мёртвых, калі мёртвыя зусім не ўскрасаюць? чаго хрысьціцца дзеля мёртвых?
30
Чаго і мы кожную гадзіну ў небясьпецы?
31
Я што-дня ўміраю: сцьвяржае гэта пахвала ваша, браты, якую маю ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.
32
Калі-б я пачалавечаму бароўся з зьверамі ў Эфэсе, дык якая мне карысьць, калі мертвыя не ўскрасаюць? Дык будзем есьці і піць, бо заўтра памрэм!
33
Не ашуківайце сябе: благія сяброўствы псуюць добрыя абычаі.
34
Працьверазіцеся праведна і не грашыце; бо некаторыя з вас ня ведаюць Бога, — кажу вам на сорам.
35
Але скажа хто-небудзь: як ускрэснуць мёртвыя? ды ў якім целе прыдуць?
36
Неразумныя! штб ты сееш, не ажыве, калі не памрэ;
37
і што сееш, сееш ня будучае цела, а голае зерне, пшанічнае, ці якое іншае, як надарыцца;
38
але Бог дае яму цела, як хоча, і кожнаму зярняці сваё цела.
39
Ня кожнае цела такое самае цела, але інакшае ў рыбаў, інакшае ў птушак.
40
I целы нябесныя, і целы зямныя: але інакшая слава нябесных, інакшая зямных;
41
інакшая слава сонца, інакшая слава месяца, інакшая зораў; бо зорка ад зоркі розьніцца ў славе.
42
Гэтак і ўскрасеньне мёртвых: сеецца на тленьне, устае ў нятленнасьці;
43
сеецца ў паніжэньні, устае ў славе; сеецца ў бяссільлі, устае ў сіле;
44
сеецца цела душэўнае, устае цела духоўнае. Ёсьць цела душэўнае і есьць цела духоўнае.
45
Так і напісана: стаўся першы чалавек Адам душою жывою (Быт. 2:7), а апошні Адам — дух жыцьцятворны.
46
Але не духоўнае раней, а душэўнае; духоўнае пасьля.
47
Першы чалавек з зямлі, зямны; другі чалавек— Госпад з неба.
48
Які зямны, гэтакія і зямныя; і які нябесны, такія і нябесныя.
49
I як мы насілі абраз зямнога, будзем насіць і абраз нябеснага.
50
Тое-ж скажу вам, браты, што ня могуць цела і кроў унасьледаваць Царства Божае, дый тленнасьць не насьледуе нятленнасьці.
51
Вось кажу вам тайну: бо ня ўсе мы памрэм, але ўсе пераменімся —
52
зьнячэўку, у імгненьне вока, пры апошняй трубе; бо затрубіць, і мёртвыя ўскрэснуць нятленнымі, і мы пераменімся,
53
бо тленнаму гэтаму трэба апрануцца ў нятленнасьць, і сьмяротнаму гэтаму апрануцца ў несьмяротнасьць.
54
Калі-ж тленнае гэтае апранецца ў нятленнасьць, і сьмяротнае гэтае апранецца ў несьмяротнасьць, тады станецца напісанае слова: праглынена сьмерць перамогаю. (Ісая 25:8)
55
Сьмерць! гдзе тваё джалаПекла! гдзе твая перамога? (Осія 13:14)
56
Джала-ж сьмерці — грэх; а сіла грэху — закон.
57
Богу-ж падзяка, што даў нам перамогу праз Госпада нашага Ісуса Хрыста!
58
Гэтак, браты мае ўмілаваныя! будзьце цьвёрдыя, стойкія, у дзеле Гасподнім пасьпявайце заўсёды, ведаючы, што праца ваша не дарэмная перад Госпадам.
← Chapter 14
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 16 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16