bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
1 Corinthians 6
1 Corinthians 6
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 7 →
1
Як адважаецца хто з вас, маючы справу з другім, судзіцца перад няправеднымі, а не перад сьвятымі?
2
Хіба ня ведаеце, што сьвятыя будуць судзіць сьветКалі-ж вамі будзе суджаны сьвет, дык няўжо-ж вы ня вартыя судзіць найменшае?
3
Ціж ня ведаеце, што мы судзіць будзем ангелаў, ня толькі справы жыцьцевыя?
4
Дык вы, калі маеце судзіцца аб жыцьцёвыя справы, стаўляйце сваімі судзьдзямі нікчэмных у царкве.
5
На сорам вам кажу: няўжо-ж няма між вамі ніводнага разумнага, што мог-бы рассудзіць сярод братоў сваіх?
6
А то брат з братам судзіцца, і гэта перад няверуючымі!
7
I тое ўжо вельмі сорамна для вас, што вы маеце суды між сабою. Чаму-б вам ня лепей быць пакрыўджанымі? Чаму-б вам ня лепей мець шкоду?
8
Але вы самі крыўдзіце, абдзіраеце, дый гэта братоў!
9
Ці ня ведаеце, што няправедныя царства Божага не ўнасьледуюць? Не ашуківайце сябе: ані блуднікі, ані ідалапаклоньнікі, ані распусьнікі, ані пястуны, ані мужаложнікі,
10
ані зладзеі, ані падкупныя, ані п'яніцы, ані зламоўныя, ані драпежнікі — ня возьмуць у спадчыну Царства Божага.
11
I гэткімі былі некаторыя з вас; але вы абмыліся, але асьвяньціліся, але апраўдаліся іменем Госпада нашага Ісуса Хрыста і Духам Бога нашага.
12
Усё мне можна, але ня ўсё карысна; ўсё мне можна, але нічому ня дам валадаць мною.
13
Ежа для чэрава, і чэрава для ежы; але Бог зьніштожыць тое і другое цела-ж не для распусты, але для Госпада, і Госпад для цела.
14
Бог падняў Госпада, падыме й нас сілаю Сваею.
15
Хіба ня ведаеце, што целы вашыя есьць члены Хрыстовыя? Дык ці-ж, узяўшы члены Хрыста, зраблю іх членамі блудніцы? Хай жа ня будзе!
16
Ці-ж ня ведаеце, што, хто злучаецца з блудніцаю, есьць адно цела (з ёю)? Бо сказана: двое будуць адно цела. (Быт 2:24)
17
А хто злучаецца з Госпадам, ёсьць адзін дух (з Госпадам).
18
Уцякайце ад блуду; усякі грэх, які робіць чалавек, ёсьць вонках цела, а блуднік грашыць супраць уласнага цела.
19
Ці ня ведаеце, што целы вашыя ёсьць храм Духа Сьвятога, Які ў вас, Якога вы маеце ад Бога, і вы не свае?
20
Бо вы куплены дарагою цаною. Дзеля гэтага выслаўляйце Бога у целе вашым і ў духу вашым, якія ёсьць Божымі.
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 7 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16