bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
1 Corinthians 7
1 Corinthians 7
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 8 →
1
А аб чым вы пісалі да мяне, дык добра чалавеку не дакранацца да жанчыны,
2
але, з увагі на блуд, кожны няхай мае сваю жонку, і кожная няхай мае свайго мужа.
3
Муж няхай аказвае жонцы належную любасьць; падобна-ж і жонка мужу.
4
Жонка ня ўладная над сваім целам, але муж; гэтак сама й муж ня ўладны над сваім целам, але жонка.
5
Ня ўхіляйцеся адно ад аднаго, хіба па згодзе, на час, каб быць у пасьце і малітве, а потым ізноў будзьце разам, каб не спакушаў вас шатан праз няўстрыманасьць вашу.
6
Кажу-ж гэтае, як дазвол, а не як загад.
7
Бо хачу, каб усе людзі былі, як і я, але кожны мае свой дар ад Бога, адзін так, другі гэтак.
8
Нежанатым жа і ўдовам кажу: добра ім, калі астапуцца, як я;
9
але, калі ня ўзьдзержацца, няхай жэняцца: бо лепей ажаніцца, чым распаляцца.
10
Тым жа, што пажаніліся, ня я запаведываю, але Госпад: жонцы — не разлучацца з мужам,
11
калі-ж разлучыцца, то няхай астаецца бяз мужа, ці пагодзіцца з мужам сваім; і мужу — не пакідаць жонкі.
12
Рэшце-ж кажу я, а ня Госпад: калі каторы брат мае жонку няверуючую, і яна згаджаецца жыць з ім, то няхай ен не пакідаець яе;
13
і жонка, што мае няверуючага мужа, і ён згаджаецца жыць з ёю, няхай не пакідаець яго;
14
бо няверуючы муж асьвянчаецца ў жонцы, і жонка няверуючая асьвянчаецца ў мужу; інакш дзеці вашыя былі-б нячыстыя, а цяпер яны сьвятыя.
15
Калі-ж няверуючы хоча разлучыцца, няхай разлучаецца; брат ці сястра ў гэтакіх выпадках не прыняволіваецца, бо да згоды паклікаў нас Госпад.
16
Чаму-ж бо ты ведаеш, жонка, ці ня збавіш мужа? Або ты, муж, чаму ведаеш, ці ня збавіш жонку?
17
Толькі кожны няхай паступае так, як Бог яму празначыў, кожны, як Госпад паклікаў; і гэтак я загадваю па ўсіх цэрквах.
18
Пакліканы хто абрэзаным? Няхай не хаваецца. Пакліканы хто не абрэзанным? Не абрэзывайся.
19
Абрэзаньне нішто і неабрэзаньне нішто, але выпаўненьне запаведзяў Божых.
20
Кожны няхай астаецца ў тым прызваньні, у якім пакліканы.
21
Рабом пакліканы? Не клапоцься. Але, калі можаш стацца вольным, скарыстай з лепшага.
22
Бо раб, пакліканы Госпада ёсьць вольны Госпада; гэтак сама і пакліканы вольным ёсьць раб Хрыстоў.
23
Вы куплены (дарагою) цаною: не рабецеся рабамі людзей.
24
У якім прызванні хто пакліканы, браты, у тым кожны хай астаецца перад Богам.
25
Аб дзевах я ня маю загаду ад Госпада, але даю раду, як той, штоатрымаў ад Госпада ласку быць яму верным.
26
Дык лічу за добрае дзеля цяперашняе патрэбы, што добра чалавеку гэтак быць.
27
Ты злучаны з жонкаю? Ня шукай разлукі. Ты вольны ад жаны? Ня шукай жонкі.
28
Калі-ж бы й ажаніўся, не саграшыў; і калі-б дзяўчына пайшла замуж, не саграшыла. Гэткія будуць мець гора для цела; я-ж вас шкадую.
29
Але кажу вам тое, браты, што час ужо малы: каб і тыя, што маюць жанок, былі, як ня маюць;
30
і што плачуць, як ня плачучыя; і што радуюцца, як ня радыя; і што купляюць, як ня набываючыя;
31
і карыстаючыяся гэтым сьветам, як не карыстаючыяся; бо праходзіць абраз гэтага сьвету.
32
А я хачу, каб вы былі бесклапотнымі. Нежанаты клапоціцца аб Гасподняе, як дагадзіць Госпаду,
33
а жанаты клапоціцца аб сьвецкае, як дагадзіць жонцы.
34
Ёсьць розьніца між замужняй і незамужняй дзяўчынай: незамужняя клапоціцца аб Гасподняе, як дагадзіць Госпаду, каб быць сьвятою і целам і духам; замужняя клапоціцца аб сьвецкае, як дагадзіць мужу.
35
кажу гэтае для вашай жа карысьці, ня з тым, каб накінуць на вас путы, але каб вы прыстойна і няспынна служылі Госпаду, не азіраючыся.
36
Калі-ж хто ўважае за няпрыстойнае для свае дзяўчыны, каб яна перацьвіўшы так і асталася, - дык няхай робіць як хоча: не саграшыць; няхай ідуць замуж.
37
Але, хто непарушна цьвёрды ў сэрцы сваім, і ня маючы над воляй сваей, пастанавіў гэтак у сэрцы сваім, каб захаваць свае дзявоцтва, - той жа добра робіць.
38
Дзеля гэтага, хто аддае замуж, добра робіць; а хто не аддае, робіць лепей.
39
Жонка зьвязана законам, дакуль жыве яе муж; калі-ж муж яе памрэ, вольна выйсьці, за каго хоча, толькі ў Госпадзе.
40
Але яна шчасьлівейшая, калі астанецца так, як я раджу; а я думаю, што і я маю Духа Божага.
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 8 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16