bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Revelation 1
Revelation 1
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 2 →
1
Адкрыцьце Ісуса Хрыста, якое даў Яму Бог, каб паказаў рабам Сваім, што мусіць стац-ца ў хуткім часе, і даў знак, паслаўшы праз Ангела Свайго рабу Свайму Іоану,
2
які пасьведчыў слова Божае і сьведчаньне Ісуса Хрыста, ды тое, што сам бачыў.
3
Шчасьлівы, хто чытае і хто слухае словы прароцтва ды захоўвае напісанае ў ім: бо час блізкі.
4
Іоан да сямёх цэркваў, што ў Азіі: ласка на вас і мір ад Таго, што есьць і што быў і што прыдзе, ды ад сямёх духаў, што перад пасадам Ягоным,
5
і ад Ісуса Хрыста, сьведкі верыгоднага, першака із мёртвых і павадыра цароў зямных; Яму, палюбіўшаму нас ды ў крыві Сваёй абмыўшага нас ад грахоў нашых,
6
(ды зрабіў нас царамі й сьвяшчэньнікамі Богу і Айцу Свайму), хвала і дзяржава на вечныя вякі. Амін.
7
Вось, ідзе з хмарамі, і ўгледзіць Яго кожнае вока і тыя, што пракалолі Яго; і загалосяць перад Ім усе роды зямлі. Але, амін.
8
Я ёсьць Альфа і Омэга, пачатак і канец, кажа Госпад, Які ёсьць і быў і прыдзе, Уседзяржыцель.
9
Я Іоан, і брат ваш і таварыш у горы і ў царстве і ў цярпеньні Ісуса Хрыста, быў на востраве, называным Патмос, дзеля слова Божага і сьведчаньня Ісуса Хрыста.
10
Я быў у духу ў дзень Гасподні і пачуў ззаду за мной вялікі голас, як-бы трубы, мовячы:
11
Я ёсьць Альфа і Омэга, Першы й Апошні; і: што бачыш, напішы ў кнігу ды пашлі цэрквам, што ў Азіі: у Эфэс і ў Сьмірну, і ў Пэргам, і ў Тыатыру, і ў Сарды, і ў Філядэльфію, і ў Ляодыкію.
12
I я павярнуўся, каб пабачыць голас, што гутарыў са мною, і, павярнуўшыся, угледзіў сем залатых сьветачаў
13
і сярод сямёх сьветачау — падобнага да Сына Чалавечага, апранутага ў доўгую шату і падперазанага праз грудзі залатым паясом;
14
а галава й валасы ў Яго белыя, як белая воўна, як сьнег; і вочы ў Яго, як полымя агністае;
15
і ногі ў Яго падобныя да медзі, быццам у печы распаленыя; і голас у Яго быццам гук водаў многіх;
16
і меў Ён у правай руцэ сваёй сем зорак; і із вуснаў Ягоных выходзіў меч двусечны востры; і аблічча ў Яго быццам сонца сьвеціць у сіле сваёй.
17
I, калі я ўгледзіў Яго, я паваліўся к нагам Ягоным, быццам мёртвы; і Ён паклаў на мяне Сваю правіцу, мовячы да мяне: Не палохайся: Я ёсьць Першы і Апошні ды Жывы;
18
і быў Я мёртвы і вось жыву на вечныя вякі; амін. I маю ключы пекла і сьмерці.
19
Напішы, што ўбачыў ды што ёсьць і што мае стацца пасьля гэтага:
20
тайна сямёх зорак, што бачыў ты ў правіцы Маёй, ды сем сьветачаў залатых: сем зорак — Ангелы сямёх цэркваў, а сем сьветачаў, што ты бачыў, ёсьць сем цэрквау.
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 2 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22