bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Revelation 14
Revelation 14
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 15 →
1
I глянуў я, і вось Ягня стаіць на гарэ Сыоне, і з ім сто сорак чатыры тысячы, якія маюць імя Айца Ягонага напісанае на лобе іх.
2
I пачуў я голас з неба, быццам гук ад множства водаў, ды быццам гук грымоту вялікага; і чуў я голас гусьляроў, на гусьлях сваіх іграючых;
3
і пяюць яны як-бы песьню новую перад пасадам і перад чатырма жывёламі і старыкамі; і ніхто ня мог навучыцца песьні гэнае, апрача тых ста сараку чатырох тысячаў, што выкуплены ад зямлі.
4
Гэта тыя, што не апаганіліся з жанчынамі, бо яны чыстыя; гэта тыя, што йдуць сьледам за Ягнём, куды-б Яно ні пайшло. Яны выкуплены ад людзей, першакі Богу й Ягняці.
5
I ў вуснах у іх няма хітраваньня: бо беззаганныя яны перад пасадам Божым.
6
I ўгледзіў я другога Ангела, лятучы пасярод неба, які меў вечнае Эвангельле, каб абвяшчаць жыхарам зямлі і ўсім плямёнам і родам і языкам і народам,
7
ды гаварыў вялікім голасам: Бойцеся Бога і аддайце хвалу Яму, бо прыйшоў час суду Ягонага; і пакланецеся Стварыцелю неба й зямлі, і мора, і крыніцаў вод.
8
I другі Ангел ішоў сьледам, мовячы: Упаў, упаў Вавілён, места вялізнае, бо юрным віном блуду свайго напаіў усе народы.
9
I трэці Ангел ішоў сьледам за імі, мовячы вялікім голасам: Калі хто паклоніцца зьверу й абразу ягонаму ды прыме кляймо на лоб свой ці на руку сваю,
10
той піціме віно гневу Божага, налітае без дамешкі ў чару гневу Ягонага, і будзе мучыцца ў вагні ды ў серцы перад сьвятымі Ангеламі і перад Ягнём;
11
і дым мукі іх будзе ўзьнімацца на вечныя вякі, і няма супакою ўдзень і ўначы тым, што пакланяюцца зьверу й абразу ягонаму, ды хто прыняў кляймо іменьня ягонага.
12
Тут цярплівасьць сьвятых; тут тыя, што захоўваюць запаведзі Бога і веру Ісусаву.
13
І пачуў я голас з неба, які казаў мне: Напішы: адгэтуль шчасьлівыя мёртвыя, што ўміраюць у Госпадзе. Запраўды???, кажа Дух: каб супачылі ад трудоў сваіх, і ўчынкі іх ідуць сьледам за імі.
14
I глянуў я: і вось хмара белая, і на хмары сядзіць падобны да Сына Чалавечага, маючы на галаве Сваей вянок залаты і ў руцэ Сваей востры серп.
15
I выйшаў із храму другі Ангел ды гукнуў вялікім голасам да Сідзячага на хмары: Пашлі серп Твой ды жні; бо прыйшла для Цябе гадзіна жніва, бо жніво зямлі дасьпела.
16
I кінуў Сідзячы на хмары серп Свой на зямлю, і зямля была пажата.
17
I другі Ангел выйшаў із храму, што на небе, ды сам маючы востры серп.
18
I выйшаў із ахвярніку іншы Ангел, што мае ўладу над агнем, і вялікім крыкам крыкнуў маючаму востры серп, мовячы: Пашлі твой востры серп ды зьбяры гронкі вінаграду зямлі, бо ўжо дасьпелі ягады яго.
19
I кінуў Ангел серп свой на зямлю, і сабраў вінаград зямлі, і кінуў у ступу вялізную гневу Божага;
20
і патапталі ў ступе вонках места, і выйшла кроў із ступы ажно да вуздаў конскіх на тысячу шэсьцьсот стадыяў.
← Chapter 13
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 15 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22