bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Revelation 16
Revelation 16
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 17 →
1
I пачуў я голас вялікі з храму, мовячы да сямёх Ангелаў: Ідзеце й выліце чары гневу Божага на зямлю.
2
І пайшоў першы і выліў чару сваю на зямлю: і зрабіліся благія й агідныя раны ў людзей, што мелі кляймо зьвера, дый у тых, што пакланяліся абразу ягонаму.
3
I другі Ангел выліў чару сваю ў мора: і зрабілася кроў, быццам мёртвага, і ўсякая душа жывая памерла ў моры.
4
I трэці Ангел выліў чару сваю ў рэкі й крыніцы водаў: і зрабілася кроў.
5
I пачуў я Ангела водаў, мовячы: Справядлівы Ты, Госпадзе, Які ёсьць і быў і сьвят, што прысудзіў гэтак:
6
бо яны пралілі кроў сьвятых і прарокаў, дык і Ты даў ім кроў піці; яны-ж варты гэтага.
7
I пачуў я другога, які мовіў з ахвярніку: Але, Госпадзе Божа Ўседзяржыцелю: суды Тваі правільныя і справялівыя.
8
I чацьверты Ангел выліў чару сваю на сонца: і дадзена яму паліць людзей у вагні.
9
I паліла людзей вялікая сьпека, і блюзьнілі яны проці йменьня Бога, Які мае ўладу над усімі плягамі, ды не адумаліся даці хвалу Яму.
10
I пяты Ангел выліў чару сваю на пасад зьвера: і зацьмілася царства ягонае, і яны кусалі языкі свае ад болю
11
і блюзьнілі проці Бога Нябеснага ад мукаў сваіх ды ран сваіх, ды не пакаяліся ў учынках сваіх.
12
I шосты Ангел выліў чару сваю ў вялікую раку, у Эўфрат: і высахла вада ў ёй, каб прыгатавана была дарога для цароў, што ад усходу сонца.
13
I ўгледзіў я з вуснаў зьмея і з вуснаў зьвера і з вуснаў фальшывага прарока тры духі нячыстыя, падобныя да жабаў:
14
бо гэта духі дэманаў, што робяць знакі, ды што выходзяць на цароў зямлі ды ўсенькага сусьвету, каб сабраць іх на вайну ў той дзень вялікі Бога Ўседзяржыцеля.
15
Вось, іду, як злодзей: шчасьлівы, хто ня сьпіць ды хавае вопратку сваю, каб не хадзіці яму голаму, і каб ня бачылі сораму яго.
16
I сабраў ён іх у месцы, што пажыдоўску называецца Армагеддон.
17
I сёмы Ангел выліў чару сваю на паветра: і выйшаў голас вялікі із храму нябеснага, ад пасаду, мовячы: Сталася!
18
I ўзьняліся галасы, і грымоты, і маланкі, і трасеньне зрабілася вялікае, якога ня бывала ад часоў, як зьявіліся людзі на зямлі. Гэткае трасеньне! Такое вялізарнае!
19
I распалася места вялікае на тры часьці, і месты паганскія заваліліся; і Вавілён, места вялікае, прыпомніўся перад Богам, каб даці яму чару віна яраснага гневу Ягонага.
20
I кожын востраў счэз, і ніводнае гары не знайшлося.
21
I выпаў град вялікі, як таленты* з неба на людзей; і блюзьнілі людзі проці Бога за ўдары ад граду, бо ўдар ад яго надта цяжкі.
← Chapter 15
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 17 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22