bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Revelation 11
Revelation 11
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 12 →
1
I дадзена мне трысьціна, падобная да паліцы; і Ангел, стоючы, сказаў: Паўстань і памерай храм Божы і ахвярнік і тых, што ў ім пакланяюцца;
2
а панадворак, што перад храмам, кінь вонках ды ня мерай яго, бо ён дадзены паганам: і места сьвятое таптацімуць сорак два месяцы.
3
I дам двум сьведкам маім, і будуць прарочыць тысяча дзьвесьце шэсьцьдзесят дзён, апрануўшыся ў палатніну.
4
Гэта ёсьць дзьве аліўкі і два сьветачы, што перад Богам зямлі стаяць.
5
I, калі хто схоча зрабіці ім крыўду, агонь выйдзе із вуснаў іх ды пажарэ ворагаў іхніх; і калі хто схоча зрабіці ім крыўду, мусіць быць гэтак забіты.
6
Яны маюць уладу замкнуці неба, каб ня падаў дождж у дні прарочаньня іхняга; і маюць уладу над водамі — ператвараць іх у кроў і біці зямлю ўсякімі плягамі, колькі-б хацелі.
7
I калі скончаць сьведчаньне сваё, зьвер, што выйдзе з бяздоньня, учыніць вайну з імі і пераможа іх ды пазабівае іх.
8
I трупы іх на вуліцы вялікага места, што называецца духоўна Садом і Эгіпет, дзе і Госпад наш быў распяты.
9
I із народаў, і родаў, і языкоў, і плямёнаў бачыць будуць трупы іхнія ў працягу трох дзён і паўдня, і не пазволяць пакласьці трупы іхнія ў магілы;
10
і жыхары зямлі будуць цешыцца над імі й весяліцца; і пасылацімуць адны адным падарункі, бо гэтыя два прарокі мучылі жыхараў зямлі.
11
I цераз тры дні і паўдня дух жыцьця зыйшоў на іх ад Бога, і паўсталі на ногі свае, і страх вялікі напаў на тых, што бачылі іх.
12
I пачулі голас вялікі з неба, мовячы да іх: Узыйдзеце сюды. I ўзыйшлі на неба ў хмары, і бачылі іх ворагі іхнія.
13
I ў гэну гадзіну зрабілася трасеньне вялікае, і дзесятая частка места завалілася, і забіты ў трасеньні сем тысяч імёнаў чалавечых; а рэшта былі зьняты жахам і аддалі хвалу Богу нябёсаў.
14
Другое гора прайшло; вось, хутка йдзе трэцяе гора.
15
I сёмы Ангел затрубіў, і сталіся вялікія галасы на небе, якія мовілі: Царствы сьвету сталіся Госпада нашага і Хрыста Ягонага, і будзе царыць на вякі вечныя.
16
I дваццаць чатыры старыкі, што перад Богам сядзелі на пасадах сваіх, паваліліся на твар свой і пакланіліся Богу,
17
мовячы: Дзякуем Табе, Госпадзе Божа Ўседзяржыцелю, Які ёсьць і быў і йдзеш, што прыняў Ты сілу Сваю вялікую і запанаваў.
18
I ўзлаваліся пагане, і прыйшоў гнеў Твой і пара судзіці мёртвых і даць нагароду рабам Тваім прарокам і сьвятым, і баячымся іменьня Твайго, малым ды вялікім, і вынішчыць тых, што нішчаць зямлю.
19
I расчыніўся храм Божы ў небе, і паказалася скрыня запавету Яго ў храме Ягоным; і былі маланкі й галасы, і грымоты, і трасеньне, ды град вялізарны.
← Chapter 10
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 12 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22