bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Revelation 6
Revelation 6
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 7 →
1
I ўбачыў я, што Ягня зьняло адну з пячацяў, і пачуў адну з чатырох жывёлаў, мовячы быццам грымотным голасам: Ідзі ды глядзі.
2
I я паўзіраўся, і вось белы конь, і коньнік на ім ды з лукам; і далі яму вянок, і выйшаў пераможнік, каб перамагчы.
3
I, калі зьняло Яно другую пячаць, я пачуў другую жывёлу, мовячы: Ідзі ды глядзі.
4
I выйшаў другі конь рыжы, і коньніку на ім дадзена ўзяць мір із зямлі, ды каб адны адных забівалі; і дадзены яму меч вялізарны.
5
I, як зьняло трэцюю пячаць, пачуў я трэцюю жывёлу, мовячы: Ідзі ды глядзі. I я паўзіраўся, і вось конь вараны, і коньнік на ім, маючы ў руцэ сваёй вагу;
6
і пачуў я голас спасярод чатырох жывёлаў, мовячы: Мера пшаніцы за дынар, і тры меры ячменю за дынар; і алівы й віна не марнуй.
7
I, як зьняло чацьвертую пячаць, пачуў я голас чацьвертае жывёлы, мовячы: Ідзі ды глядзі.
8
I я паўзіраўся, і вось конь бляды, і коньнік на ім, што імя яму сьмерць, і пекла сьледам за ім; і дадзена ім улада забіваці на чацьвертай часьці зямлі мячом і голадам, і сьмерцяй, ды зьвярыма зямнымі.
9
I, як зьняло Яно пятую пячаць, убачыў я пад ахвярнікам душы забітых за слова Божае ды за сьведчаньне, што мелі; і загаманілі голасам вялікім, мовячы:
10
Дакуль, Валадару Сьвяты і Праўдзівы, ня судзіш і ня мсьцішся за кроў нашу над жыхарамі зямлі?
11
І далі кожнаму белыя вопраткі і сказалі, каб супачывалі яшчэ крыху часу, пакуль не дапоўняць суслужнікі іхнія ды браты іхнія, што маюць быць забіты, як і яны.
12
I паўзіраўся я, як зьняло Яно шостую пячаць. I вось зрабілася вялікае ўстрасеньне, і сонца пацямнела, як валасяніца, і месяц зрабіўся, як кроў,
13
і зоркі нябесныя паспадалі на зямлю, як смакоўніца, устрасаная вялікім ветрам, скідае недасьпелыя смоквы свае;
14
і неба счэзла, як скручаны лісток, і кожная гара і востраў скрануліся з месц сваіх;
15
і цары зямныя, і магнаты, і багатыры, і тысячнікі, і асілкі, і кожын раб ды кожын вольнік паўкрываліся ў пячорах і ў горных расколінах
16
дый кажуць горам і скалам: Звалецеся на нас і ўкрыйце нас ад аблічча Сідзячага на пасадзе ды ад гневу Ягняці:
17
бо настаў вялікі дзень гневу Ягонага, і хто здолее ўстаяці?
← Chapter 5
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 7 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22