bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Revelation 7
Revelation 7
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 8 →
1
I пасьля гэтага ўгледзіў я чатырох ангелаў, якія, стоючы на чатырох вуглох зямлі, дзяржалі чатыры вятры зямлі, каб ня дзьмуў вецер ні на зямлю, ні на мора, ні на якое дрэва.
2
І ўгледзіў я другога ангела, які ўзыходзіў ад усходу сонца, маючы пячаць Бога Жывога; і гукнуў ён вялікім голасам да чатырох ангелаў, якім дадзена шкоду чыніці зямлі й мору, мовячы:
3
Ня шкодзьце ні зямлі, ні мору, ні дрэвам, пакуль не папячатаем рабоў Бога нашага на лабох іхніх.
4
I пачуў я лічбу папячатаных: сто сорак чатыры тысячы папячатаных із усіх родаў сыноў Ізраілявых.
5
Із роду Юдавага дванаццаць тысяч папячатаных; з роду Рувімавага дванаццаць тысяч папячатаных; із роду Гадавага дванаццаць тысяч папячатаных;
6
із роду Асіравага дванаццаць тысяч папячатаных; із роду Нэфталімавага дванаццаць тысяч папячатаных; із роду Манасьсіявага дванаццаць тысяч папячатаных;
7
із роду Сымэонавага дванаццаць тысяч папячатаных; із роду Левіявага дванаццаць тысяч папячатаных; із роду Ізахаравага дванаццаць тысяч папячатаных;
8
із роду Завулёнавага дванаццаць тысяч папячатаных; із роду Язэпавага дванаццаць тысяч папячатаных; із роду Бэніямінавага дванаццаць тясяч папячатаных.
9
Пасьля гэтага глянуў я, і вось вялізарны натоўп, палічыць якога ніхто ня мог, із усіх пляменьняў і родаў, і народаў, і языкоў, стаіць перад пасадам і перад Ягнём, апрануўшыся ў белыя шаты, і пальмы ў руках іхніх;
10
і загукалі вялікім голасам, мовячы: Спасеньне Богу нашаму, што сядзіць на пасадзе, ды Ягняці.
11
I ўсе ангелы стаялі навакол пасаду і старыкоў і чатырох жывелаў і ўпалі перад пасадам на твар свой і сукланіліся Богу,
12
мовячы: Амін! Багаслаўленьне і хвала, і мудрасьць, і падзяка, і чэсьць, і моц, і сіла Богу нашаму на вечныя вякі! Амін!
13
I азваўся адзін із старыкоў, мовячы да мяне: Гэтыя апраненыя ў белыя шаты — хто яны і скуль прыйшлі?
14
І я сказаў яму: Ты ведаеш, пане. I сказаў ён мне: Гэта тыя, што прыйшлі з вялікага гора; яны памылі вопраткі свае і выбелілі вопраткі свае ў крыві Ягняці.
15
Дзеля гэтага яны перад пасадам Бога і служаць Яму ўдзень і ўначы ў храме Ягоным; і Сідзячы на пасадзе жыціме ў іх;
16
і ня будуць яны ўжо хацець есьці ані піці, і не падзе на іх сонца ані жадная сьпека.
17
Бо Ягня, што пасярод пасаду, будзе іх пасьвіць і вадзіць іх да жывых крыніцаў вод. I абатрэ Бог кожную сьлязіну з вачэй іхніх.
← Chapter 6
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 8 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22