bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Revelation 20
Revelation 20
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 19
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 21 →
1
I ўбачыў я Ангела, зыходзячы з неба, які меў ключ ад бяздоньня і ланцуг вялікі ў руцэ сваёй.
2
I схапіў ён зьмея, вужаку адвечнага, што ёсьць д’ябал і сатана, ды спутаў яго на тысячу гадоў
3
і кінуў яго ў бяздоньне і замкнуў яго ды прыпячатаў зьверху, каб ня зводзіў больш народаў, пакуль ня скончыцца тысяча гадоў; а пасьля гэтага мусіць быць разьвязаны на нядоўгі час.
4
I ўгледзіў я пасады, і пасядалі на іх, і быў ім дадзены суд; і душы сьцятых за сьведчаньне Ісусавае і за слова Божае, і тых, што не пакланіліся зьверу ды абразу ягонаму і ня прынялі кляйма на лоб свой ані на руку сваю; і ажылі і панавалі з Хрыстом тысячу гадоў.
5
Рэшта-ж памершых не ажыла, пакуль ня скончыцца тысяча гадоў. Гэта першае ўскрасеньне.
6
Шчасьлівы й сьвяты той, хто мае частку ў першым ускрасеньні: над імі сьмерць паўторная ня мае ўлады, але будуць яны сьвяшчэньнікамі Бога і Хрыста ды панавацімуць з Ім тысячу гадоў.
7
I, як скончыцца тысяча гадоў, вызваліцца сатана із вязьніцы сваёй
8
і выйдзе звадзіць народы на чатырох кутох зямлі, Гога і Магога, ды зьбіраць іх на вайну; лічба-ж іх, як пясок у моры.
9
I выйшлі на шырыню зямлі ды акружылі табор сьвятых і места ўлюбленае; і зыйшоў ад Бога агонь з неба ды зжор іх.
10
I д’ябал, што зьвёў іх, быў кінены ў возера агністае ды серкавае, дзе і зьвер і фальшывы прарок; і будуць яны мучыцца ўдзень і ўначы на вечныя вякі.
11
І ўбачыў я вялікі белы пасад і Сідзячага на ім, ад аблічча Якога ўцякла, зямля і неба, і не знайшлося месца для іх.
12
I ўбачыў нябожчыкаў, малых ды вялікіх, стоячы перад Богам, і былі разгорнены кнігі; і разгарнулі іншую кнігу, што ёсьць жыцьця, і суджаны былі мёртвыя, як напісана ў кнігах, паводле ўчынкаў іхніх.
13
I аддала мора нябожчыкаў, што ў ім, і сьмерць ды пекла аддалі нябожчыкаў, што ў іх; і суджаны быў кожны паводле ўчынкаў сваіх.
14
А сьмерць і пекла кінены ў возера вагністае. Гэта другая сьмерць.
15
I каго не знаходзілі запісанага ў кнізе жыцьця, кідалі яго ў возера вагністае.
← Chapter 19
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 21 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22