bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Revelation 17
Revelation 17
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 16
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 18 →
1
I прыйшоў адзін із сямёх Ангелаў — тых, што мелі сем чараў, і прамовіў да мяне, кажучы мне: Хадзі, я пакажу табе суд над распусьніцай вялікай; што сядзіць над водамі многімі,
2
з якою блудзілі цары зямныя, і віном распуснасьці яе ўпіваліся жыхары зямлі.
3
I павёў мяне ў духу ў пустыню. I ўгледзіў я жанчыну, сядзючы на зьверу чырвоным, поўным імёнаў блюзьнерскіх, з сямёма галовамі і дзесяцьма рагамі,
4
I жанчына апрануўшыся ў порфіру і пурпур і аздобленая золатам і дарагім каменьнем ды пэрламі, маючы ў руцэ сваей чару залатую, поўную агіды й бруду распусты яе;
5
і на лобе ў яе напісана слова: тайна, Вавілён вялікі, маці распусьніц і агіды зямное.
6
I ўбачыў я, што жанчына ап’янела ад крыві сьвятых і ад крыві сьведкаў Ісусавых; і, бачучы яе, дзівіўся я задзіўленьнем вялікім.
7
I сказаў мне Ангел: Што ты дзівуешся? Я табе скажу тайну жанчыны і зьвера, што носіць яе ды мае сем галоў і дзесяць рагоў.
8
Зьвер, якога ты бачыў, быў і няма, і выйдзе з бяздоньня і пойдзе на пагібель; і задзівяцца жыхары зямлі (імёны якіх не запісаны ў кнігу жыцьця ад пачатку сьвету), бачучы зьвера, што быў і няма, хаця ёсьць.
9
Тут розум, які мае мудрасьць. Сем галоў ёсьць сем гор, дзе жанчына сядзіць на іх, ды ёсьць сем цароў:
10
пяць упалі, і адзін ёсьць, другі яшчэ ня прыйшоў; калі-ж прыйдзе, нядоўга мае быць.
11
I зьвер, які быў і няма, сам ёсьць восмы ды із сямех і на пагібель ідзе.
12
I дзесяць рагоў, што ты бачыў, ёсьць дзесяць цароў, якія йшчэ царства не ўзялі, але возьмуць уладу, як цары, на адну гадзіну разам са зьверам;
13
яны маюць адну думку і сілу ды ўладу сваю аддадуць зьверу.
14
Яны будуць вясьці вайну з Ягнём, і Ягня пераможа іх, бо Яно Госпад валадароў і Цар цароў, і тыя, што з Ім, пакліканыя і выбраныя і верныя.
15
I кажа мне: Воды, што ты бачыў, дзе сядзіць распусьніца, ёсьць народы й грамады, і плямёны й языкі.
16
I дзесяць рагоў, што бачыў ты на зьверу, тыя зьненавідзяць распусьніцу і спустошаць яе ды аголяць, і цела яе будзе зьедзена, і спаляць яе ў вагні;
17
бо Бог даў у сэрца ім учыніць волю Ягоную ды ўчыніць аднадумна і даць царства іхняе зьверу, дакуль ня споўняцца словы Божыя.
18
I жанчына, якую ты бачыў, ёсьць места вялікае, што мае царства над царамі зямнымі.
← Chapter 16
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 18 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22