bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Revelation 22
Revelation 22
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 21
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
1
I паказаў мне чыстую раку вады жыцьця, сьветлую, як крыштал, што выходзіла із пасаду Бога й Ягняці.
2
Пасярэдзіне вуліцы яго, наабапал ракі, дрэва жыцьця, што дае плады дванаццаць разоў, даючы на кожын месяц ягоны плод; і лісьці дзерава на лек народам.
3
I ня будзе ўжо нічога выклятага; і будзе ў ім пасад Бога й Ягняці, і рабы Ягоныя служыцімуць Яму.
4
I ўгледзяць аблічча Ягонае і імя Ягонае на лабох іхніх.
5
I ня будзе тамака ночы; і няма ў іх патрэбы ў сьветачу і ў сьвятле сонца, бо Госпад Бог асьвятляе іх. I царыцімуць на вечныя вякі.
6
I сказаў мне: Словы гэтыя верныя і праўдзівыя; і Госпад Бог сьвятых прарокаў паслаў Ангела Свайго паказаць рабом Сваім, што мусіць хутка стацца.
7
Вось, хутка прыходжу. Шчасьлівы, хто хавае словы прароцтва кнігі гэтае.
8
I я, Іоан, той, што бачыў гэта і чуў. I калі я пачуў ды пабачыў, я паваліўся пакланіціся перад нагамі Ангела, што паказваў мне гэта.
9
I кажа ён мне: Глядзі, не: бо я суслужнік твой і братоў тваіх прарокаў і хаваючых словы кнігі гэтае; Богу пакланіся.
10
I кажа мне: Не запячатывай слоў прароцтва кнігі гэтае: бо блізка час.
11
Крыўдзіцель няхай яшчэ крыўдзіць, і нячысты няхай яшчэ апаганіваецца, і справядлівы няхай яшчэ чыніць справядлівасьць, і сьвяты няхай яшчэ асьвячаецца.
12
I вось хутка прыходжу, і заплата Мая са Мною, каб аддаці кожнаму, як будзе дзела ягонае.
13
Я Альфа й Омэга, пачатак і канец, Першы і Апошні.
14
Шчасьлівыя, што выпаўняюць запаведзі Яго, каб была ўлада іх на дрэва жыцьця, ды каб увайшлі праз вароты ў места;
15
а вонках сабакі й чарадзеі, і распусьнікі ды забойцы і служкі ідалавы, і ўсе, што любяць і чыняць няпраўду.
16
Я, Ісус, паслаў Ангела Майго пасьведчыць вам гэта ў цэрквах. Я карэнь і род Давідавы, зорка сьветлая і ранічная.
17
I Дух і нявеста кажуць: Прыходзь! I, хто прагне, няхай прыходзе; і, хто хоча, няхай бярэ ваду жыцьця дарма.
18
I я разам сьведчу кожнаму, хто чуе словы прароцтва кнігі гэтае: калі хто даложа да гэтага, узложыць на яго Бог плягі, напісаныя ў кнізе гэтай;
19
і калі хто адыме ад слоў кнігі прароцтва гэтага, адыме ў яго Бог долю ягоную з кнігі жыцьця і з места сьвятога і з напісанага ў гэтай кнізе.
20
Той, што сьведчыць гэта, кажа: Але, хутка прыходжу! Амін. Але, прыходзь, Госпадзе Ісусе!
21
Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі ўсімі. Амін.
← Chapter 21
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22