bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Revelation 21
Revelation 21
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 20
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 22 →
1
I ўбачыў я новае неба і новую зямлю, бо першае неба й першая зямля мінулі, мора ўжо няма.
2
I я, Іоан, убачыў места сьвятое, новы Ерузалім, які зыходзіў ад Бога з неба, прыгатаваны быццам нявеста, прыбраная дзеля мужа свайго.
3
I пачуў я голас вялікі з неба, мовячы: Вось скінія Бога з людзьмі, і Ён будзе жыць з імі; і людзі будуць Ягонымі, і сам Бог будзе з імі, іхні Бог.
4
I абатрэ Бог усякую сьлязу з вачэй іхніх; і сьмерці ўжо ня будзе, і ня будзе ўжо ані плачу, ані галошаньня, ані труду, бо першыя мінулі.
5
I сказаў Сідзячы на пасадзе: Вось, роблю ўсё новае. I кажа да мяне: Напішы, бо гэтыя словы праўдзівыя і верныя.
6
I сказаў мне: Сталася. Я Альфа і Омэга, пачатак і канец. Прагнучаму дам Я дар з крыніцы вады жывое;
7
хто пераможа, возьме ў спадчыну ўсё, і буду яму Богам, і ён будзе Мне сынам.
8
А для палахлівых і няверных, і для нягоднікаў і душагубаў, і для распусьнікаў і чарадзеяў і слуг ідалавых, і для ўсіх ілжывых — доля іх у возеры, палаючым агнём ды серкаю, што ёсьць другая сьмерць.
9
I прыйшоў да мяне адзін із сямёх Ангелаў, тых, што мелі сем чараў, напоўненых сямёма апошнімі плягамі, і загутарыў са мною, мовячы: Хадзі, пакажу табе жанчыну, нявесту Ягняці.
10
І панёс мяне ў духу на вялікую ды высокую гару, і паказаў мне места вялікае, сьвяты Ерузалім, што зыходзіў з неба ад Бога
11
і меў хвалу Божую. I сьвятло ягонае падобнае да найдаражэйшага каменя, быццам крыштальнага каменя ясьпісовага;
12
і меў ён мур вялікі й высокі, і меў дванаццаць варотаў, і на вароцех дванаццаць Ангелаў і імёны напісаныя, якія ёсьць дванаццацёх родаў сыноў Ізраілявых.
13
I ад усходу трое варотаў, і ад поўначы трое варотаў, і ад паўдня трое варотаў, і ад захаду трое варотаў.
14
I мур мястовы меў дванаццаць падвалінаў, і на іх імёны дванаццацёх Апосталаў Ягняці.
15
I той, што гутарыў са мною, меў трысьціну залатую, каб абмерыць места і вароты яго і сьцены яго.
16
I места ляжыць чатырохкутнікам, і даўжыня ягоная такая-ж, як і шырыня. I абмерыў места трысьцінай на дванаццаць тысячаў стадыяў; і даўжыня ягоная і шырыня і вышыня аднолькавыя.
17
I абмерыў мур ягоны на сто сорак чатыры локці меры чалавечае, якая і ангельская.
18
I мур быў пабудаваны з ясьпісу; і места чыста залатое, падобнае да чыстага шкла.
19
I падваліны муру мястовага прыаздоблены ўсякім каменьнем дарагім: першая падваліна ясьпіс, другая сапфір, трэцяя халькедон, чацьвершая шмарагд,
20
пятая сардонік, шостая сард, сёмая хрызаліт, восмая бэрыль, дзявятая тапаз, дзясятая хрызапрас, адзінаццатая гіяцынт, дванаццатая амэтыст.
21
I дванаццаць варотаў — дванаццаць пэрлаў: а кожныя вароты із аднае пэрлы. I вуліца места чыста залатая, быццам шкло празрыстае.
22
I храму ў ім ня ўгледзіў я: бо храм ягоны ёсьць Госпад Бог Уседзяржыцель і Ягня.
23
I места ня мае патрэбы ў сонцы ані ў месяцу, каб асьвятлялі яго: бо хвала Божая асьвяціла яго, і сьветач ягоны — Ягня.
24
I народы збаўлёных хадзіцімуць у сьвятле ягоным, і цары зямныя прынясуць у яго славу й чэсьць сваю.
25
I вароты ягоныя ня будуць замыкацца ўдзень, а ночы там ня будзе.
26
I прынясуць у яго славу й чэсьць народаў.
27
I ня ўвойдзе ў яго нішто нячыстае ды робячае агіду й ілжу, а толькі запісаныя ў кнізе жыцьця Ягняці.
← Chapter 20
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 22 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22