bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Revelation 18
Revelation 18
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 17
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 19 →
1
I пасьля гэтага я ўбачыў Ангела, зыходзячы з неба, які меў вялікую ўладу; і зямля асьвяцілася ад славы ягонае;
2
і крыкнуў ён крэпка, мовячы голасам вялікім: Паў, паў Вавілён, вялікая (распусьніца), і стаўся памяшканьнем дэманаў і прыпынкам для ўсіх духаў нячыстых і прыстанішчам для ўсякага птаства нячыстага і агіднага;
3
бо юрным віном распуснасьці сваей напаіла яна ўсе народы, і цары зямныя сваволілі з ёю, і купцы зямныя разбагацелі ад сілы раскошы яе.
4
I пачуў я другі голас з неба, мовячы: Выйдзі з яе, мой народзе, каб ня быць учасьнікамі ў грахох яе і ня прыняці ўдараў яе;
5
бо дайшлі грахі яе ажно да неба, і ўспомніў Бог аб няпраўдах яе.
6
Аддайце ей, як і яна аддавала вам, і падвойце ей удвая паводле ўчынкаў яе; у чары, у якой яна мяшала (віно), мяшайце ей удвая.
7
Колькі ўслаўляла яна сябе й раскошавалася, гэтулькі дайце ей мукаў і суму; бо яна кажа ў сэрцы сваім: Сяджу царыцай, і не ўдава я, і суму не пабачу.
8
Дзеля гэтага ў вадзін дзень прыйдуць на яе плягі: сьмерць і туга і голад; і будзе спалена ў вагні: бо дужы Госпад Бог, што судзіць яе.
9
I заплачуць і загалосяць па ёй цары зямныя, што сваволілі й раскошаваліся з ею, калі ўгледзяць дым ад пажару яе,
10
стоючы здалёк дзеля страху ад мукі яе ды гаворачы: Гора, гора (табе), места вялікае Вавілён, места магутнае, бо ў вадну гадзіну прыйшоў суд твой!
11
І купцы зямныя заплачуць ды засумуюць па ёй, бо ніхто ўжо ня купляе тавару іхняга,
12
тавару із золата й серабра, і каменьня дарагога і пэрлаў, і віссону й порфіры, і шоўку й пурпуру, ды ўсякага дрэва пахучага, і ўсякіх вырабаў із косьці сланёвае, і ўсякіх вырабаў із дрэва дарагога і медзі й зялеза і мармару,
13
і цынамону, і пахнідлаў, і міра, і ладану, і віна, і алівы, і мукі, і пшаніцы, і скаціны й авечак, і каней ды вазоў, і целаў дый душ чалавечых.
14
I плады пажаданыя душы тваёй адыйшліся ад цябе; і ўсё ўкормленае ды бліскучае адыйшлося ад цябе, і ты ніколі ўжо ня знойдзеш гэтага.
15
I таргаваўшыя гэтым, што разбагацелі ад яе, воддаль стаяцімуць дзеля страху прад мукаю яе, плачучы й галосячы
16
ды мовячы: Гора, гора (табе), места вялікае, у віссон і порфіру і пурпур апраненае, аздобленае золатам і каменьнем дарагім і пэрламі:
17
бо ў вадну гадзіну спустошана гэткае багацьце! I ўсе кармачы, і ўсе людзі на караблёх, і карабельнікі, і ўсе працаўнікі на моры воддаль стаялі
18
і, бачучы дым ад пажару яго, крычэлі, мовячы: Якое падобна да места вялікага?
19
I сыпалі попел на галовы свае і крычэлі, плачучы й галосячы, ды мовілі: Гора, гора (табе), места вялікае, у якім разбагацелі ад скарбаў тваіх усе, хто мае караблі на моры: бо ў вадну гадзіну ты спустошана!
20
Узьвесяліся над ім, неба ды сьвятыя апосталы і прарокі: бо прысудзіў Бог прысуд ваш на яго.
21
I адзін дужы Ангел падняў камень, вялікі, як млыновы, і кінуў у мора, мовячы: Гэтак з размахам кінены будзе Вавілён, места вялікае, і ўжо больш ня знойдуць яго;
22
і ня будзе ўжо чутно ў табе голасу гусьляроў і сьпявакаў ды жалейнікаў і трубачоў, і ня знойдзецца ўжо ў табе ніводнага мастака ніякага мастацтва, — і гук млыновы не пачуецца ўжо ў табе;
23
і не зазьяе ўжо ў табе сьвятло сьветача, і голасу жаніха й нявесты не пачуюць ужо ў табе: бо купцы тваі былі магнатамі зямнымі, бо чарамі тваімі абаламучаны ўсенароды.
24
I знойдзена ў ім кроў прарокаў ды сьвятых і ўсіх забітых на зямлі.
← Chapter 17
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 19 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22