bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Revelation 9
Revelation 9
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 10 →
1
I пяты Ангел затрубіў, і ўгледзіў я зорку, якая ўпала з неба, і дадзены быў ей ключ ад калодзежа бяздоньня;
2
і адамкнула яна калодзеж бяздоньня, і ўзьняўся з калодзежа дым, быццам дым з вялізарнае печы; і зацьмілася сонца й паветра ад дыму з калодзежа.
3
I з дыму выйшла на зямлю саранча, і дадзена ей улада, як маюць уладу скарпіоны зямныя;
4
і сказана ей, каб не рабіла шкоды траве зямной, ані зельлю ніякаму, ані дрэву ніякаму, а толькі адным людзям, якія ня маюць пячаці Божае на лабох сваіх;
5
і дадзена ей, каб іх не забівала на сьмерць, але каб мучыла пяць месяцаў; і мука ад яе, як мука ад скарпіона, калі ўкусе чалавека.
6
і ў гэтыя дні шукацімуць людзі сьмерці і ня знойдуць яе; і жадацімуць памерці, ды сьмерць будзе ўцякаці ад іх.
7
I выгляд саранчы падобны да каней, прыгатаваных да бітвы, і на галовах у яе быццам вянкі, падобныя да золата; і твары ў яе быццам твары чалавечыя.
8
I валасы мела, як валасы ў жанок; і зубы ў яе як у львоў былі.
9
I мела панцыры, быццам панцыры зялезныя; і гук ад крыльляў яе быццам гук ад вазоў, калі множства каней бягуць на бітву.
10
I мае хвасты, падобныя да скарпіонавых, і ў хвастох у яе джала было; і ўлада яе — шкодзіць людзям пяць месяцаў.
11
I мае над сабою за цара ангела бяздоньня: імя яму па-жыдоўску Аваддон, а пагрэцку мае імя Апольліон. *)
12
Адно гора прайшло; вось, ідуць яшчэ два горы за ім.
13
I шосты Ангел затрубіў, і пачуў я адзін голас із чатырох вуглоў залатога ахвярніку, што перад Богам,
14
які мовіў да шостага Ангела, што меў трубу: Разьвяжы чатырох Ангелаў, што зьвязаны над вялікай ракой Эўфратам.
15
I разьвязаны былі чатыры ангелы, што былі прыгатаваны на гадзіну і дзень, і месяц, і год, каб забіці траціну людзей.
16
I лічба коннага войска дзьве мірыяды мірыяд; і я чуў лічбу іх.
17
І гэтак бачыў я коні ў прывідзе і коньнікаў на іх, што мелі панцыры агністыя і гіяцынтавыя і серкавыя; і галовы ў каней, як галовы у львоў, і із ратоў іх выходзе агонь і дым і серка;
18
трыма гэтымі была забіта траціна людзей: агнем і дымам і серкай, што выходзілі із ратоў іхніх.
19
Бо сіла іхняя у ратох іх; бо хвасты ў іх падобныя да зьмеяў, маюць галовы ды імі шкодзяць.
20
I рэшта людзей, што ня былі пазабіваны плягамі гэтымі, не пакаяліся ў дзелох рук сваіх, каб не пакланяцца дэманам ды ідалам залатым і сярэбраным, і мядзяным, і каменным, і драўляным, што ані бачыць ня могуць, ані чуць, ані хадзіць;
21
і не пакаяліся ў забойствах сваіх, ані ў чараваньнях сваіх, ані ў распуснасьці сваёй, ані ў крадзежах сваіх.
← Chapter 8
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 10 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22