bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Revelation 3
Revelation 3
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 4 →
1
I Ангелу царквы ў Сардах напішы: Вось што кажа Той, што мае сем духаў Божых ды сем зорак: Ведаю ўчынкі тваі, што маеш імя, што жывеш, ды ёсьць мёртвы.
2
Чувай і ўзмацняй рэшту, што маніцца ўмерці: бо не знайшоў Я, каб дзелы твае былі споўнены перад Богам.
3
Дык прыпомні, як ты прыняў ды чуў, і пілнуй ды пакайся. Калі-ж ня будзеш чуваць, прыду на цябе, быццам злодзей, і ня будзеш ведаць, у якую гадзіну прыду на цябе.
4
Мала маеш у Сардах імёнаў, што не запэцкалі вопраткі сваёй; яны будуць хадзіць са Мною ў белым, бо годны гэтага.
5
Хто пераможа, апранены будзе ў белыя шаты; і ня вычыркну імя ягонага з кнігі жыцьця, і вызнаю імя яго перад Айцом Маім і перад Ангеламі Яго.
6
Хто мае вуха, слухай, што Дух цэрквам гавора.
7
I ангелу царквы ў Філядэльфіі напішы: Вось што кажа Сьвяты, Запраўдны, Які мае ключ Давідавы, што адмыкае — і ніхто не замкне, ды замыкае — і ніхто не адамкне:
8
Ведаю ўчынкі тваі; вось, Я даў перад табою дзьверы адамкнёныя, і ніхто ня можа замкнуць іх; малую маеш сілу, ды захаваў слова Маё і не адрокся ад іменьня Майго.
9
Вось, я даю: із сынагогі шатана, з тых, што называюць сябе Жыдамі, ды ня ёсьць, а ілгуць, — вось, я зроблю, каб яны прыйшлі й сукланіліся перад нагамі тваімі, і даведаюцца, што Я ўлюбіў цябе.
10
А што ты захаваў слова цярплівасьці Маей, дык і Я захаваю цябе ад гадзіны спакушэньня, што мае прыйсьці на ўсенькі сьвет, каб спакусіць жыхараў зямлі.
11
Вось, Я йду хутка; дзяржы, што маеш, каб ніхто не забраў вянка твайго.
12
Хто пераможа, зроблю таго стаўбом у храме Бога Майго, і ўжо ня выйдзе вонкі; і напішу на ім імя Бога Майго і імя места Бога Майго, новага Ерузаліму, што зыходзе з неба ад Бога Майго, ды Маё новае імя.
13
Хто мае вуха, слухай, што Дух цэрквам гавора.
14
I ангелу Ляодыкійскае царквы напішы: Вось што кажа Амін, сьведка верны й справядлівы, пачатак тварэньня Божага:
15
Ведаю ўчынкі тваі, што ты ані сьцюдзёны, ані гарачы; о, каб-жа ты быў сьцюдзёны або гарачы!
16
Дык вось, дзеля таго, што ты цёплы, а не сьцюдзёны ані гарачы, Я выкіну цябе із вуснаў Маіх.
17
Бо кажаш: я багаты і разбагацеў і ні ў чым ня маю патрэбы, і ня ведаеш, што ты гаротны і мізэрны, і ўбогі, і сьляпы, і голы.
18
Раджу табе купіць у Мяне золата, ачышчанае ў вагні, каб разбагацеў; ды белую вопратку, каб апрануўся, ды каб ня выявіўся сорам нагасьці тваей; ды мазяй вочнаю памаж вочы твае, каб бачыў.
19
Я, каго люблю, дакараю й караю; дык будзь старэнны й пакайся.
20
Вось, стаю пры дзьвярох і стукаюся; калі хто пачуе Мой голас і адчыніць дзьверы, Я выйду да яго і буду вячэраць з ім, дый ён са Мною.
21
Хто пераможа, дам яму сесьці са Мною на пасадзе Маім, як і Я перамог і сеў з Айцом Маім на пасадзе Ягоным.
22
Хто мае вуха, слухай, што Дух цэрквам гавора.
← Chapter 2
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 4 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22