bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Revelation 19
Revelation 19
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 18
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 20 →
1
I пасьля гэтага пачуў я быццам голас вялікі множства народу ў небе, які казаў: Алілуя! Спасеньне і хвала і чэсьць і сіла Госпаду Богу нашаму:
2
бо правільныя і справядлівыя суды Яго. Бо засудзіў Ён вялікую распусьніцу, што паганіла зямлю блудам сваім, і адплаціў за кроў рабоў Сваіх ад рукі яе.
3
I паўторна сказалі: Алілуя! I дым яе ўзьнімаецца на вечныя вякі.
4
I ўпалі дваццаць чатыры старыкі й чатыры жывёлы ды пакланіліся Богу, сідзячаму на пасадзе, мовячы: Амін! Алілуя!
5
I выйшаў з пасаду голас, мовячы: Хвалеце Бога нашага, усе рабы Яго ды хто баіцца Яго, і малыя і вялікія!
6
I пачуў я быццам голас вялікае таўпы??? і быццам шум множства водаў і быццам гук грымотаў сільных, мовячы: Алілуя! бо запанаваў Госпад Бог Уседзяржыцель!
7
Радуймася й весялімася і хвалу Яму давайма: бо прыйшло вясельле Ягняці, і прыгатавалася жонка Яго.
8
I дадзена ёй, каб апранулася ў віссон чысты і сьветлы;
9
I кажа мне: Напішы: Шчасьлівыя тыя, што пакліканы на вячэру вясельную Ягняці. I кажа мне: Словы гэтыя ёсьць запраўдныя Божыя.
10
I я ўпаў да ног ягоных, каб пакланіцца яму. I кажа мне: Глядзі, не рабі гэтага: бо я суслужнік і твой і братоў тваіх, што маюць сьведчаньне Ісусавае. Богу пакланіся: бо сьведчаньне Ісусавае ёсьць дух прарочы.
11
I ўгледзіў я неба расчыненае: і вось конь белы, і коньнік на ім, называны Верным і Праўдзівым, што па праўдзе судзіць і ваюе.
12
А вочы ў яго быццам полымя агністае, і на галаве ў яго многа дыадэмаў. Меў імя напісанае, якога ніхто ня ведаў, апрача Самога.
13
I быў апранены ў шату акрываўленую. I імя Ягонае называецца: Слова Божае.
14
I йшлі за ім войскі нябесныя на белых канёх, апраненыя ў віссон белы і чысты.
15
I з вуснаў Ягоных выходзе меч востры, каб ім пабіць паганаў. I Сам пасець іх паліцай зялезнай. I Сам топча ступу віна ярасьці і гневу Бога Ўседзяржыцеля.
16
I мае на вопратцы і на сьцягне Сваім напісанае імя: Цар цароў і Госпад валадароў.
17
I ўгледзіў я аднаго Ангела, стоячы на сонцы. I крыкнуў ён вялікім голасам, прамаўляючы да ўсяго птаства, што лётала пасярод неба: Хадзеце, зьбірайцеся на вячэру Вялікага Бога,
18
каб есьці целы цароў і целы тысячнікаў, і целы дужых, і целы каней ды коньнікаў на іх, і целы ўсіх — вольных і рабоў, малых і вялікіх.
19
I ўгледзіў я зьвера і цароў зямных і войскі іх, сабраныя дзеля вайны з Сідзячым на кані ды з войскам Ягоным.
20
I быў схоплены зьвер і з ім прарок фальшывы, што знакі рабіў перад ім, якімі баламуціў тых, што прынялі кляймо зьвера і пакланяліся абразу ягонаму. Абодвух жыўцом кінулі ў возера вагністае, палаючае серкаю.
21
I рэшта пазабівана мячом Сідзячага на кані, што выходзіў з вуснаў Ягоных. I ўсё птаства насыцілася целамі іхнімі.
← Chapter 18
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 20 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22