bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
/
Revelation 12
Revelation 12
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 13 →
1
I знак вялізны паказаўся на небе: жанчына, апраненая ў сонца, і месяц пад нагамі ў яе, і на галаве яе вянок із дванаццацёх зорак.
2
I, быўшы ўцяжку, крычэла ад болю і мукаў радзільных.
3
I паказаўся другі знак на небе: вось зьмей вялізарны, як агонь чырвоны, з сямёма галовамі й дзесяцьма рагамі, і на галовах яго сем дыадэмаў;
4
і хвост ягоны ўвалок траціну зорак з неба ды кінуў іх на зямлю. I зьмей стануў перад жанчынай, што мелася радзіць, каб, як уродзе, зжэрці дзіця яе.
5
I ўрадзіла сына, хлопчыка, што мае пасьвіць усе народы паліцай зялезнай; і ўзята дзіцятка яе да Бога й пасаду Ягонага,
6
і жанчына ўцякла ў пустыню, дзе мае месца, ад Бога прыгатаванае, каб кармілі яе тамака тысяча дзьвесьце шэсьцьдзесят дзён.
7
I ўзьнялася вайна на небе: Міхал і Ангелы ягоныя ваявалі са зьмеем, і зьмей ваяваў ды ягоныя Ангелы,
8
ды не асілілі, і не знайшлося ўжо месца для іх на небе.
9
I скінены быў той зьмей вялізарны, вужака старавечны, называны д’ябалам і сатаной, што зводзе з дарогі простай усенькі сьвет, — скінены на зямлю, і з ім разам скінены ангелы ягоныя.
10
І пачуў я голас вялікі, мовячы ў небе: Цяпер настала спасеньне і сіла і царства Бога нашага, ды ўлада Хрыста Ягонага: бо скінены паклёпнік на братоў нашых, што дзень і ноч вінаваціў іх брахліва перад Богам нашым.
11
І яны перамаглі яго Крывёю Ягняці і словам сьведчаньня свайго ды ня ўлюбілі душ сваіх ажно да сьмерці.
12
Дзеля гэтага радуйцеся, нябёсы і тыя, што жывуць у іх! Гора жыхарам зямлі і мора, бо зыйшоў да вас дябал у гневе вялікім, ведаючы, што ня шмат мае часу.
13
I, як угледзіў зьмей, што ён скінены на зямлю, пачаў ён перасьледаваць жанчыну, што ўрадзіла хлапчанё.
14
I дадзены жанчыне двое крыльляў вялікага арла, каб ляцела ў пустыню на месца сваё ад аблічча вужакі, дзе-б кармілася пару, поры ды паўпары.
15
I пусьціў вужака за жанчынай ваду із роту свайго, быццам раку, каб рака панесла яе.
16
I памагла жанчыне зямля, і расчыніла зямля вусны свае ды праглынула раку, што пусьціў зьмей із роту свайго.
17
I разьюшыўся зьмей на жанчыну і пайшоў ваяваць з рэштай із насеньня яе, што захоўваюць запаведзі Божыя і маюць сьведчаньне Ісуса Хрыста.
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 22
Chapter 13 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22