bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
John 1
John 1
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 2 →
1
На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова.
2
Яно было на пачатку ў Бога.
3
Усё праз Яго сталася, і без Яго ня сталася нічога, з таго што сталася.
4
У Ім было жыцьцё, і жыцьцё было сьвятлом людзей.
5
І сьвятло ў цемры сьвеціць, і цемра не агарнула яго.
6
Быў чалавек, пасланы Богам, якому імя было Ян.
7
Ён прыйшоў на сьведчаньне, каб даць сьведчаньне аб Сьвятле, каб усе верылі праз яго.
8
Ня быў ён Сьвятлом, але каб даць сьведчаньне аб Сьвятле.
9
Было праўдзівае Сьвятло, каторае асьвятляе кожнага чалавека, прыходзячага на гэты сьвет.
10
На сьвеце было, і сьвет праз Яго стаўся, і сьвет Яго не пазнаў.
11
Прыйшло да сваіх, і свае Яго не прынялі.
12
А каторыя Яго прынялі, дало ім моц стацца сынамі Божымі, тым, што вераць у імя Яго,
13
каторыя не з крыві, ані з жаданьня цела, ані з жаданьня мужа, але з Бога нарадзіліся.
14
І Слова сталася целам і жыло паміж намі, — і мы бачылі славу Яго, славу як Адзінароднага ад Айца, — поўнае ласкі і праўды.
15
Ян дае сьведчаньне аб Ім і клікае, кажучы: “Гэта Той, пра каторага я казаў: Каторы па мне мае прыйсьці, перада мною стаўся, бо перш за мяне быў”.
16
І з паўнаты Ягонай усе мы ўзялі, і то ласку за ласкай.
17
Бо закон быў дадзены праз Майсея, а ласка і праўда сталіся праз Езуса Хрыста.
18
Бога ніхто ніколі ня бачыў. Адзінародны Сын, Каторы ва ўлоньні Айца, Ён заявіў.
19
І вось сьведчаньне Яна, калі Юдэі з Ерузаліма паслалі да яго сьвятароў і левітаў, каб у яго спыталіся: “Хто ты?”
20
І прызнаўся, і не запярэчыў; і вызнаў: “Я не Хрыстос”.
21
Дык пыталіся ў яго: “Дык што? Ты мо Гальяш?” І сказаў: “Не”. “Дык ты прарок?” І адказаў: “Не”.
22
Дык спыталіся яны ў яго: “Дык хто ж ты, каб мы маглі адказаць тым, што нас паслалі. Што можаш сказаць сам пра сябе?”
23
Ён сказаў: “Я — голас клікаючага ў пустыні: “Прастуйце дарогу Госпаду”, як казаў прарок Ісая”.
24
А пасланцы былі з фарысэяў;
25
дык пыталіся ў яго: “Чаму тады хрысьціш, калі ты не Хрыстос, не Гальяш, ані прарок?”
26
Дык у адказ сказаў ім Ян: “Я хрышчу вадою, але пасярод вас зьявіўся Той, каго вы ня ведаеце.
27
Гэта Той, што пасьля мяне прыйдзе, якому я ня варты развязаць рамень сандалаў Яго”.
28
Гэта адбылося ў Бэтаніі за Ярданам, дзе Ян хрысьціў.
29
Назаўтра ўбачыў Ян Езуса, прыходзячага да Яго, і сказаў: “Вось Ягнё Божае, Той, хто бярэ на сябе грахі сьвету.
30
Гэта Той, пра якога я гаварыў: Пасьля мяне прыйдзе чалавек, які стаўся перада мной, бо быў раней, чым я.
31
І я, што праўда, ня ведаў Яго, але дзеля таго прыйшоў я, хрысьцячы вадой, каб мог Ён аб’явіцца Ізраэлю”.
32
Ды даў Ян сьведчаньне, кажучы,: ”Бачыў я Духа, зыходзячага з неба як галуб, які сеў на Ім.
33
І я Яго ня ведаў, але Той, хто мяне паслаў хрысьціць вадою, сказаў мне: “На каго ўбачыш, што Дух зыходзіць і застаецца на Ім, гэта Той, хто хрысьціць Духам Сьвятым”.
34
І гэта я сам бачыў і сьведчу, што Ён — Сын Божы”.
35
На другі дзень зноў стаяў Ян і два вучні ягоныя.
36
Гледзячы на праходзячага Езуса, Ян сказаў: “Вось Ягнё Божае”.
37
Дык пачулі два вучні, як ён гэта казаў, і пайшлі за Езусам.
38
Езус, павярнуўшыся, убачыў іх, як ішлі за Ім, і спытаўся ў іх: “Што шукаеце?” Яны сказалі Яму: “Раббі, — што значыць Вучыцель, — дзе жывеш?”
39
Кажа ім: “Хадзіце і паглядзіце”. Дык пайшлі і паглядзелі, дзе жыў, і засталіся тога дня з Ім, а была блізу гадзіна дзесятая.
40
А адным з двух, што пачулі ад Яна і пайшлі за Ім, быў Андрэй, брат Сымона Пятра.
41
Ён, спаткаўшы перш брата свайго Сымона, сказаў: “Знайшлі мы Мэсію”, што значыць — Хрыста.
42
І прывёў яго да Езуса. А Езус, глянуўшы на яго, сказаў яму: “Ты Сымон, сын Ёны, будзеш называцца Кефас, што значыць Пётар”.
43
Назаўтра Езус маніўся ісьці ў Галілею ды напаткаў Філіпа. І сказаў яму Езус: “Ідзі за Мною”.
44
А Філіп быў з Бэтсаіды, горада Андрэя і Пятра.
45
Філіп жа напаткаў Натанаэля і сказаў яму: “Мы знайшлі Таго, аб кім пісаў Майсей у Законе і Прарокі: Езуса, сына Язэпа з Назарэту”.
46
І сказаў яму Натанаэль: “Ці можа быць што добрага з Назарэту?” Кажа яму Філіп: “Хадзі і паглядзі”.
47
Убачыў Езус, што Натанаэль ідзе да Яго, і сказаў пра яго: “Вось праўдзівы Ізраэлец, у якім няма падману”.
48
Натанаэль спытаўся ў Езуса: “А скуль жа мяне ведаеш?” У адказ сказаў яму Езус: “Я бачыў цябе перш, чым пазваў цябе Філіп, калі ты быў пад фіговым дрэвам”.
49
Адказаў яму Натанаэль: “Раббі, Ты — Сын Божы, Ты — кароль Ізраэля!”
50
Адказаў яму Езус і сказаў: “Таму, што Я табе сказаў: Я цябе бачыў пад фіговым дрэвам, уверыў ты? Болей за гэта ўбачыш”.
51
І дадаў: “Сапраўды, сапраўды кажу вам: Убачыце неба адкрытае і анёлаў Божых, узыходзячых і зыходзячых да Сына Чалавечага”.
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 2 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21