bible
ra
🌐 Language
English
Español
Français
Deutsch
Português
Italiano
Nederlands
Русский
中文
日本語
한국어
العربية
Türkçe
Tiếng Việt
ไทย
Indonesia
All Languages
Home
/
Belarusian
/
Belarusian Bible (CHNT) 1999
/
John 12
John 12
Belarusian Bible (CHNT) 1999
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 13 →
1
А за шэсьць дзён перад Пасхай прыйшоў Езус у Бэтанію, дзе быў памёршы Лазар, якога Езус падняў з мёртвых.
2
Дык прыгатавалі Яму там вячэру, у якой Марта паслугавала, а Лазар быў адным з седзячых з Ім пры стале.
3
Марыя ж узяла фунт каштоўнага алею нардовага і намасьціла ногі Яму, і абцёрла сваімі валасамі Ягоныя ногі, а пах алейку напоўніў увесь дом.
4
Сказаў тады адзін з вучняў Яго, Юда Іскарыёт, які меў Яго выдаць:
5
“Чаму гэта не прадалі гэтага алейку за трыста дынараў і не раздалі ўбогім?”
6
А казаў гэта не таму, што рупіўся пра ўбогіх, але што быў злодзей ды, маючы капшук, насіў тое, што туды клалі.
7
Сказаў яму Езус: “Пакінь яе, бо яна гэта зрабіла на дзень Майго пахаваньня.
8
Убогіх паміж сябе заўсёды маеце, а Мяне — не заўсёды”.
9
І шмат хто з-паміж Юдэяў, даведаўшыся, што там Езус, прыйшлі ня толькі дзеля Езуса, але і каб убачыць Лазара, каторага Ён ўваскрасіў з мёртвых.
10
Дык першасьвятары пастанавілі забіць таксама Лазара,
11
бо многа Юдэяў адыходзіла ад іх дзеля яго і ўверыла ў Езуса.
12
А назаўтра вялікая грамада, што была прыйшоўшы на сьвята, калі пачула, што Езус ідзе ў Ерузалім,
13
назьбірала пальмавых галінак і пераняла Езуса, гамонячы: “Гасанна! Багаслаўлены, хто прыходзіць у імя Госпада, Кароль Ізраэля”.
14
Езус жа знайшоў асьляня і сеў на яго, як напісана:
15
“Ня бойся, дачка Сыёну! Вось жа Кароль твой прыбывае, седзячы на асьляняці”.
16
Спачатку вучні Яго не зразумелі гэтага, але калі Езус ўжо быў праслаўлены, тады яны прыпомнілі сабе, што так было пра Яго напісана і што так Яму было і зроблена.
17
Таксама сьведчылі (пра Яго) і людзі, што былі з Ім, калі выклікаў з магілы Лазара і падняў яго з мёртвых.
18
Таму вось натоўп людзей выйшаў Яму на спатканьне, бо чулі, што Ён гэткі знак учыніў.
19
Фарысэі ж казалі паміж сабою: “Бачыце, мы не дамо рады. Увесь сьвет пайшоў за Ім”.
20
Між тымі, што прыбылі на сьвята, каб пакланіцца Богу, былі таксама Грэкі.
21
Яны вось зьвярнуліся да Філіпа, што быў з Бетсаіды Галілейскай і прасілі яго: “Васпане, хочам пабачыць Езуса”.
22
Дык пайшоў Філіп і сказаў Андрэю, а Андрэй і Філіп сказалі Езусу.
23
А Езус у адказ сказаў ім: “Прыйшла пара, каб праслаўлены быў Сын Чалавечы.
24
Сапраўды, сапраўды кажу вам: Калі пшанічнае зерне, укінутае ў зямлю, не памрэ, дык застаецца само; а калі памрэ, дасьць багаты плён.
25
Хто любіць сваё жыцьцё, загубіць яго, а хто мае ў нянавісьці сваё жыцьцё на гэтым сьвеце, зьберажэ яго на жыцьцё вечнае.
26
Хто б хацеў Мне служыць, хай ідзе за Мною, і дзе Я, там будзе і слуга Мой. Калі хто Мне служыць, славіць яго Айцец.
27
Цяпер стрывожылася душа мая. Што Мне сказаць? Ойча, захавай Мяне ад гэтае гадзіны? Але ж Я прыйшоў дзеля гэтай гадзіны.
28
Ойча, праслаў імя Тваё!” І азваўся голас з неба: “Праславіў і яшчэ праслаўлю!”
29
А людзі, што стаялі і чулі, казалі, што загрымела. А іншыя казалі: “Анёл прамовіў да Яго”.
30
У адказ сказаў Езус: “Не дзеля Мяне азваўся голас гэты, але дзеля вас.
31
Цяпер суд гэтага сьвету, цяпер князь гэтага сьвету будзе выкінуты вон.
32
А Я, калі буду падняты над зямлёй, усіх пацягну да сябе”.
33
А казаў гэта, прадказваючы, якою сьмерцю мае памерці.
34
Адказаў Яму натоўп: “Мы чулі з закону, што Хрыстос трывае вечна, а як жа Ты кажаш, што трэба, каб быў падняты Сын Чалавечы? Хто гэты Сын Чалавечы?”
35
Сказаў ім тады Езус: “Яшчэ толькі коратка будзе сьвятло сярод вас. Хадзеце, пакуль маеце сьвятло, каб вас цемра не агарнула. Бо хто ў цемры ходзіць, ня ведае, куды ідзе.
36
Пакуль маеце сьвятло, верце сьвятлу, каб былі вы сынамі сьвятла”. Гэта сказаў Езус і адыйшоў, ды схаваўся ад іх.
37
Ды хоць так многа знакаў даканаў перад імі, ня верылі ў Яго,
38
каб споўніліся словы, якія сказаў Ісая прарок, кажучы: “Госпадзе, хто ўверыў пачутаму ад нас, ды плячо Госпада каму было аб’яўлена?”
39
Дзеля таго не змаглі ўверыць, бо як далей сказаў Ісая:
40
“Засьляпіў вочы іхнія і закамяніў сэрца іхняе, каб вачыма ня бачылі ды сэрцам не зразумелі, і не навярнуліся, ды каб Я не аздаравіў іх”.
41
Гэта сказаў Ісая, калі ўбачыў хвалу Яго і гаварыў пра Яго.
42
Усё ж такі многа з начальнікаў уверыла ў Яго, але са страху перад фарысэямі не прызнаваліся, каб іх ня выключылі з сынагогі;
43
бо хвалу людзей больш узьлюбілі, чым хвалу Божую.
44
А Езус клікаў, кажучы: “Хто верыць у Мяне, не ў Мяне верыць, але ў Таго, хто паслаў Мяне.
45
І хто Мяне бачыць, бачыць Таго, хто паслаў Мяне.
46
Я сьвятлом прыйшоў на сьвет, каб ніхто хто верыць у Мяне, не заставаўся ў цемры.
47
І хто б слухаў словы Мае, а не зьбярох, Я яго не суджу, бо Я не прыйшоў, каб судзіць сьвет, але каб збавіць сьвет.
48
Хто грэбуе Мною і не прыймае словаў Маіх, той ўжо мае суддзю свайго: Слова, што Я сказаў, асудзіць яго ў апошні дзень.
49
Бо Я не ад самога сябе гаварыў, але Айцец, які Мяне паслаў, Ён Мне загадаў, што маю гаварыць і вясьціць.
50
І Я ведаю, што загад Ягоны ёсьць жыцьцё вечнае. Таму, што Я гавару, гавару так, як Мне сказаў Айцец”.
← Chapter 11
Jump to:
Chapter 1
Chapter 2
Chapter 3
Chapter 4
Chapter 5
Chapter 6
Chapter 7
Chapter 8
Chapter 9
Chapter 10
Chapter 11
Chapter 12
Chapter 13
Chapter 14
Chapter 15
Chapter 16
Chapter 17
Chapter 18
Chapter 19
Chapter 20
Chapter 21
Chapter 13 →
All chapters:
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21